Мікалай Янавіч Кезгайла
Выгляд
Мікалай Янавіч Кезгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Kieżgajło літ.: Mikalojus Kęsgaila | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Кішка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1451 | ||||||
Смерць | 1512 | ||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Ян Кезгайлавіч | ||||||
Дзеці | Мікалай, Барбара і Ганна |
Мікалай Янавіч Кезгайла (каля 1451—1512) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак вялікі літоўскі (1510—1512).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік літоўскага шляхецкага роду Кезгайлаў герба «Задора». Другі сын Яна Кезгайлавіча (каля 1415 — 1485), старасты жамойцкага і кашталяна віленскага. Старэйшы брат — староста жамойцкі і гетман вялікі літоўскі Станіслаў Янавіч Кезгайла (каля 1451 — 1527).
З 1509/1510 займаў пасаду маршалка земскага літоўскага.
Пасля смерці свайго бацькі Мікалай Кезгайла атрымаў у спадчыну частку Дзевялтава і Крожаў, Дварэц, Ельню і іншыя маёнткі.
Дзеці:
- Мікалай Кезгайла (каля 1495—1529)
- Барбара, жонка цівуна віленскага Андрэя Завішы (каля 1450 - да 1534)
- Ганна, жонка Станіслава Шэмета
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rimvydas Petrauskas "Lietuvos Diduomenė XIV a. Pabaigoje — XV a. " 254 psl.