Перайсці да зместу

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінлясгас
Выява лагатыпа
Геральдычны знак — эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства лясной гаспадаркі БССР
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220048, г. Мінск, вул. Мяснікова, 39
Гадавы бюджэт 180 826 155,0 рублёў[1] (2018)
Міністр Аляксандр Антонавіч Кулік
Сайт www.mlh.by

Міністэ́рства лясной гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстанне. Міністр лясной гаспадаркі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 1 жніўня 2022 года пасаду міністра займае Аляксандр Антонавіч Кулік.

Паводле Часткі 3 Уставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаванне выкарыстання, аховы, абароны і аднаўлення лясоў і палявання;
  • парадкаванне дзейнасці лясных і паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных устаноў;
  • нагляд за выкарыстаннем, аховаю і аднаўленнем лясоў, паляваннем;
  • забеспячэнне акупнасці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
  • забеспячэнне спажыўцоў драўнінай і лесаматэрыяламі;
  • лесаўладкаванне.

Паводле Часткі 5 Статуту МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:

  • выданне ведамасных пастановаў;
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • падачу позвы ў суд аб спагнанні за шкоду лесу, дзікім жывёлам і асяроддзю іх пражывання;
  • ухваленне пастановаў аб спыненні шкоднай лесу, дзікім жывёлам і асяроддзю іх пражывання дзейнасці[2].

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017).
  2. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2004 г. № 298 (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2016. Праверана 23 снежня 2014.