Новы Варын
Пасёлак
|
Новы Варын[2] (руск.: Новый Варин) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чуравіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца з сярэдзіны XIX стагоддзя як хутар Варын, уваходзіў у склад Малашчарбініцкай воласці Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.
Пасля аварыі на ЧАЭС пасёлак Новы Варын аднесены да зоны радыеактыўнага забруджвання і знаходзіцца пад рэгулярным кантролем узроўню радыяцыі.