Перайсці да зместу

Павел Аляксандравіч Няхайчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Няхайчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Няхайчык
Нарадзіўся 15 ліпеня 1988(1988-07-15)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 100 (18)
2011—2012 Расія Дынама (Масква) 13 (1)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 24 (2)
2014—2016 Расія Том (Томск) 52 (14)
2016—2017 Расія Арэнбург 16 (4)
2017—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 60 (19)
2020—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 50 (18)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 22 (4)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 2 (1)
2011—2020 Беларусь Беларусь 37 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Няхайчык (нар. 15 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2005 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2008 года стаў іграком асноўнага складу барысаўскага клуба.

У жніўні 2011 года разам з Ігарам Шытавым перайшоў у маскоўскае «Дынама», але за паўтары гады не здолеў замацавацца ў асноўным складзе маскоўскага клуба. У выніку, у студзені 2013 года скасаваў кантракт з дынамаўцамі і вярнуўся ў БАТЭ[3].

У сезоне 2013 спачатку быў трывалым іграком асновы. Выступаў пераважна як флангавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 года страціў месца ў стартавым складзе і стаў толькі з’яўляцца на замену.

У лютым 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Том»[4], падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 года. У Першынстве ФНЛ у сезоне 2015/16 стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, у выніку забіў 7 галоў у сезоне і дапамог камандзе вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.

16 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі — клубам «Арэнбург»[5]. Пачынаў сезон 2016/17 у якасці іграка асновы. 16 кастрычніка 2016 года адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клуба «Тамі». Пачатак 2017 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў радзей з’яўляцца на полі. Па выніках сезона «Арэнбург» страціў месца ў Прэм'ер-лізе, пасля чаго ў чэрвені 2017 года Няхайчык пакінуў клуб у якасці свабоднага агента[6].

У ліпені 2017 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[7]. У складзе каманды замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 года стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў мінскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[8]. У сезоне 2019 у якасці капітана прывёў брэсцкі клуб да чэмпіёнства, сам з 12 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з БАТЭ[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў барысаўчан, у сезоне 2021 у сувязі з траўмай Станіслава Драгуна нярэдка выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе моладзевай зборнай Беларусі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.

У 2011—2020 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі