Пагуляйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пагуляйка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пагулянка, Пагуляй, Пагуляйка Грабенская
Насельніцтва
  • 26 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Пагуляйка на карце Беларусі ±
Пагуляйка (Беларусь)
Пагуляйка
Пагуляйка (Мінская вобласць)
Пагуляйка

Пагуля́йка[1] (трансліт.: Pahuliajka, руск.: Погуляйка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22,5 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка[2], прыток Пцічы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калісьці належала Ельскім, па эксдывізіі каля 1820 года перайшла да іншых гаспадароў разам з фальваркамі Берчукі, Грэбень і Яскавічы[2]. У канцы XIX стагоддзя засценак Пагулянка Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, пры дарозе з Берчукоў да Кайкава. У пачатку XX стагоддзя вёска Пагуляй, шляхецкая ўласнасць.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1920 годзе адкрытая школа першай ступені (памяшканне наёмнае).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года Пагуляйка ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — вёска, 14 двароў, 96 жыхароў; хутар, 11 жыхароў
  • 1908 — вёска, 13 двароў, 116 жыхароў; урочышча, 3 двары, 46 жыхароў
  • 1917 — вёска, 20 двароў, 143 жыхары; Пагуляйка Грабенская, 4 двары, 24 жыхары
  • 1960—114 жыхароў
  • 1999 — 44 жыхары
  • 2002 — 18 гаспадарак, 30 жыхароў
  • 2010 — 26 жыхароў
  • 2012 — 16 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цяністая вуліца[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Jelski A. 1887, с. 529.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пагуляйка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 165. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Pohulajka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa. — 1887. — С. 529. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]