Перайсці да зместу

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў
Палац римо-католицьких архієпископів
49°50′41″ пн. ш. 24°02′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Віннічэнка, 32.
Тып будынка адміністратыўны
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Ёган Зальцман[d]
Заснавальнік Францішак Піштак
Дата заснавання 1844
Будаўніцтва 18421844 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, які знаходзіцца ў Львове на вул. Віннічэнка, 32.

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў быў пабудаваны ў 1842-1844 гадах. Замоўнікам будынка выступіў архіепіскап Францішак Піштак. У 1886 годзе палац адрэстаўравалі, і яго выгляд трохі змяніўся. Пасля будынак выкарыстоўваўся як музей епархіі імя Яна Длугаша.

З 1944 года ў палацы быў размешчаны ваенны шпіталь. З 1970 года да пачатку 1990-х гадоў тут знаходзіўся навуковы інстытут "Сістэма" (займаўся ваеннымі распрацоўкамі).

25 чэрвеня 2001 года падчас свайго візіту ва Украіну палац наведаў Папа Рымскі Ян Павел II. Пасля гэтага будынак быў перададзены ў карыстанне Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы.