Распаўсюджванне COVID-19 у Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пацверджаныя выпадкі заражэння па рэгіёнах Францыі (на мільён жыхароў).

Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Францыі быў зафіксаваны 24 студзеня 2020 года ў Бардо. Гэта адначасна быў першы выпадак заражэння COVID-19 у Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая. Да канца таго ж дня было пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння, усе яны нядаўна вярнуліся з Кітая[1]. Першым загінулым ад COVID-19 у Францыі і ў Еўропе ў цэлым стаў кітайскі турыст, шпіталяваны ў Парыжы 28 студзеня і памерлы 14 лютага. Ён таксама стаў першым загінулым ад COVID-19 за межамі Азіі[2][3].

Па стане на 10 ліпеня 2023 года ў Францыі было зарэгістравана 38 989 382 пацверджаных выпадкаў захворвання, з якіх 167 923 смерцяў[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 студзеня 2020 года ў Бардо быў выяўлены першы выпадак захворвання COVID-19 у Францыі і ва ўсёй Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая 22 студзеня. Ён быў шпіталізаваны ва Універсітэцкі шпіталь Бардо. Пасля станоўчага тэсту на COVID-19 пацыент быў ізаляваны. Улады пачалі расследаванне з мэтай знаходжання людзей, з якім кантактаваў захварэлы пацыент[5].

Да канца дня 24 студзеня было пацверджана яшчэ два выпадкі захворвання ў Парыжы, усе нядаўна вярнуліся з Кітая[1][6][7]. Захварэўшымі сталі 31-гадовы мужчына і яго 30-гадовая партнёрка, якія прыбылі з Кітая 18 студзеня. Яны былі шпіталізаваны ў бальніцу Біша—Клода Бернара ў Парыжы[8].

28 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў 80-гадовага кітайскага турыста з правінцыі Хубэй. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Біша—Клода Бернара[2]. 29 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў яго 50-гадовай дачкі, пасля чаго яе ізалявалі ў той жа бальніцы[9]. 14 лютага 80-гадовы кітайскі турыст памёр, стаўшы першым зарэгістраваным памерлым ад COVID-19 у Еўропе[3].

12 сакавіка прэзідэнт Эманюэль Макрон выступіў на тэлебачанні, абвясціўшы аб закрыцці ўсіх школ і ўніверсітэтаў з 16 сакавіка да далейшага паведамлення. На наступны дзень прэм’ер-міністр Францыі Эдуар Філіп абвясціў аб забароне сходаў грамадзян лікам больш за 100 чалавек за выключэннем грамадскага транспарту. Яшчэ праз дзень прэм’ер-міністр абвясціў пра закрыццё ўсіх рэстаранаў, кафэ, кінатэатраў, дыскатэк і многіх магазінаў[10].

16 сакавіка прэзідэнт Макрон ў звароце да нацыі абвясціў аб увядзенні «жорсткага каранціну», які прадугледжваў забарону выхаду з дому без неабходнасці, любых масавых сходаў і абмежаванні перасоўванняў людзей унутры краіны. Было таксама прынята рашэнне аб пераносе другога тура муніцыпальных выбараў у Францыі і аб прыпыненні ўсіх рэформаў, у тым ліку пенсійнай. Акрамя таго, французскія ўлады прынялі рашэнне не спаганяць з людзей плату за камунальныя паслугі з 17 сакавіка 2020 года[11].

Адмененыя мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

29 лютага была адменены запланаваны на 1 сакавіка паўмарафон у Парыжы, у якім павінны былі прыняць удзел 44 тысячы чалавек. Арганізатары ўдакладнілі, што паўмарафон будзе праведзены пазней, але канкрэтную дату назваць не змаглі[12].

13 сакавіка Прафесійная футбольная ліга Францыі абвясціла аб прыпыненні правядзення Лігі 1 і Лігі 2 (двух вышэйшых дывізіёнаў чэмпіянату Францыі па футболе) на нявызначаны тэрмін з-за рызыкі распаўсюджвання COVID-19[13].

Закрыццё культурных устаноў[правіць | правіць зыходнік]

14 сакавіка ў Францыі зачыніліся многія культурныя ўстановы. Так, для наведвання былі зачыненыя Луўр, Цэнтр Пампіду, Эйфелева вежа, Музей Арсе, Версальскі палац[14], Музей сучаснага мастацтва «Замак Монсара»[15], Музей сучаснага мастацтва ў Бардо і Музей цывілізацый Еўропы і Міжземнамор’я ў Марсэлі[16].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Etienne Jacob. Coronavirus: trois premiers cas confirmés en France (фр.). Le Figaro (24 студзеня 2020).
  2. а б Wuhan virus: France confirms fourth case of coronavirus in elderly Chinese tourist (фр.). The Straits Times (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020.
  3. а б First coronavirus death confirmed in Europe (англ.). BBC News (15 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020.
  4. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)"
  5. Coronavirus en France : le parcours des trois patients (фр.). France Info (24 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020.
  6. Coronavirus outbreak: First confirmed cases in Europe as France declares two infections (англ.). Sky News (25 студзеня 2020).
  7. Coronavirus : deux premières contaminations confirmées en France (фр.). Le Monde.fr (24 студзеня 2020).
  8. Coronavirus : deux des onze patients hospitalisés en France sont guéris (фр.). Le Monde.fr (12 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2020.
  9. Cinquième case averé (фр.). L'Express (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020.
  10. Coronavirus: Spain and France announce sweeping restrictions (англ.). BBC News (15 сакавіка 2020).
  11. Макрон объявил о жестком карантине во Франции и закрытии внешних границ ЕС (руск.). Русская служба Би-би-си (16 сакавіка 2020).
  12. Paris half-marathon canceled because of coronavirus (англ.). The Washington Post (29 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020.
  13. Communiqué de la LFP (фр.). LFP.fr (13 сакавіка 2020).
  14. Coronavirus: Château de Versailles, Tour Eiffel, Louvre, Centre Pompidou, Musée d'Orsay, Olympia, Châtelet, Théâtre des Champs-Elysées... des fermetures en cascade (фр.). Franceinfo (13 лютага 2020).
  15. Montsoreau. Coronavirus : le château fermé à partir du samedi 14 mars (фр.). Courrier de l'Ouest (13 сакавіка 2020).
  16. Marseille : le Mucem ferme ses portes (фр.). LaProvence.com (13 сакавіка 2020).