Роберт Бэкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Бэкан
англ.: Robert Bacon
Сцяг39-ы Дзяржсакратар ЗША Сцяг
27 студзеня 1909 — 4 сакавіка 1909
Прэзідэнт Тэадор Рузвельт
Папярэднік Эліу Рут
Пераемнік Філандэр Нокс
Сцяг Пасол ЗША ў Францыі Сцяг

Нараджэнне 5 ліпеня 1860(1860-07-05)[1]
Смерць 29 мая 1919(1919-05-29)[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Бацька William Benjamin Bacon[d]
Маці Emily Crosby Low[d]
Жонка Martha Waldron Cowdin[d]
Дзеці Robert L. Bacon[d][2] і Gaspar Griswold Bacon[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, American football player, палітык, бізнесмен
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Бэкан (англ.: Robert Bacon; 5 ліпеня 1860 — 29 мая 1919) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 39-ы Дзяржсакратар ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Бэкан нарадзіўся у Ямайка Плейн, Масачусетс. Яго бацькамі былі Уільям Бенджамін Бэкан і Эмілі Кросбі Лоў. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, дзе быў членам A.D. Club і Delta Kappa Epsilon. 10 кастрычніка 1883 года ажаніўся з Мартай Волдран Коўдын. У іх нарадзілася чатыры дзіцяці: Роберт Лоў Бэкан, Гаспар Грызвальд Бэкан, Эліёт Коўдын Бэкан і Марта Беатрыкс Бэкан, якая выйшла замуж за Джорджа Уітні (1885—1963). Іх сын Роберт быў членам Палаты прадстаўнікоў, Гаспар старшынёй Сената Масачусетса і віцэ-губернатарам.

З 1894 года пачаў працаваць у J.P. Morgan & Co. Разам з Джонам Морганам удзельнічаў у фарміраванні U.S. Steel і Northern Securities Company. Пакінуў кампанію ў 1903 годзе з-за нервовага перанапружання.

5 верасня 1905 года прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Бэкана, свайго сябра па Гарварду, намеснікам Дзяржсакратара ЗША Эліу Рута, месца якой 27 студзеня 1909 года ён і заняў. На гэтай пасадзе Бэкан удзельнічаў у распрацоўцы пагаднення з Калумбіяй і Панама аб Панамскім канале. Сышоў у адстаўку 4 сакавіка 1909 года.

У 1909—1912 гадах працаваў амбасадарам ЗША ў Францыі. Пасля сыходу з гэтай пасады быў прызначаны ў штаб Джона Першынга.

У жніўня 1914 года Бэкан адправіўся на Заходні фронт Першай сусветнай вайны, дзе дапамагаў частках амерыканскіх аўтамабіляў хуткай дапамогі. У 1915 годзе выйшла ў свет яго кніга «Лепшыя адносіны з нашымі лацінаамерыканскімі суседзямі». У 1917 годзе атрымаў званне маёра, а ў наступным годзе прызначаны Першынгі кіраўніком амерыканскай ваеннай місіі ў брытанскай Стаўцы.

29 мая 1919 Роберт Бэкан памёр ад заражэння крыві пасля таго, як яму выдалілі мастаідыт.

Зноскі