Рух Супраціўлення ў Другой сусветнай вайне
Рух Супраціўлення — супраціўленне акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, а таксама ўласна ў Германіі.
Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога беглым ваеннапалонным і збітым пілотам, узброенае супраціўленне. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін — у Італіі. Асобныя атрады, разведвальна-дыверсійныя і арганізатарскія групы для дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Еўропы ствараліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Самы вядомы з такіх атрадаў у 1942 годзе здзейсніў замах на імперскага пратэктары Багеміі і Маравіі Р. Гейдрыха.
Міжнародны дзень руху супраціўлення адзначаецца 10 красавіка.
Вынікі руху
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы руху Супраціўлення, істотна паскорыўся разгром краін Восі. Таксама рух стаў яскравым прыкладам барацьбы супраць імперыялістычнай рэакцыі; знішчэння мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў; за мір ва ўсім свеце.
Рух супраціўлення ў розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]СССР
[правіць | правіць зыходнік]Югаславія
[правіць | правіць зыходнік]Грэцыя
[правіць | правіць зыходнік]Албанія
[правіць | правіць зыходнік]Польшча
[правіць | правіць зыходнік]- Армія краёва (да 14 лютага 1942 года — Саюз узброенай барацьбы)
- Армія людова (да 1 студзеня 1944 года — Гвардыя людова)
- Нацыянальныя ўзброеныя сілы
- Сялянскія батальёны
- Яўрэйская баявая арганізацыя
- Яўрэйскі вайсковы саюз
- Канфедэрацыя народа
- Польская падпольная дзяржава
- Рабоча-сялянская баявая арганізацыя
- Саюз вызваленчай барацьбы
- Саюз Рабоча-сялянскіх саветаў «Молат і серп»
- Саюз сацыялістычнай моладзі «Спартакус»
- Таварыства сяброў СССР
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Рух Супраціўлення, Бельгія
- Рух Супраціўлення, Італія
- Рух Супраціўлення, Нідэрланды
- Рух Супраціўлення, Францыя
- Рух Супраціўлення, Германія
- Народна-вызваленчая армія Югаславіі
- Савецкія партызаны ў Вялікай Айчыннай вайне