Перайсці да зместу

Сцяпан Казіміравіч Майхровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Казіміравіч Майхровіч
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1908(1908-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1981(1981-07-01) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, журналіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Нарадзіўся ў польскай сям’і. У дваццацігадовым узросце ўступіў у ВКП(б). З 1 кастрычніка 1940 года галоўны рэдактар польскамоўнай газеты «Сцяг свабоды» («польск.: Sztandar Wolności»), які выходзіў у Мінску[1].

У 1941 годзе скончыў Мінскі педінстытут. У 1941—1943 гадах працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання.

З 1943 года накіраваны на фронт, ваяваў у партызанах. Быў членам падпольнага райкома КП(б)Б у Беластоку, рэдактарам газеты "Беластоцкая праўда

У 1959—1970 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.

Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.

Зноскі

  1. Сямашка, Я. І. Предвеснікі АК // = Армія Краёва на Беларусі. — Мінск: БВТ "Хата", 1994. — С. 13-14. — 269 с. — 25 000 экз. — ISBN 985-6007-09-7.