Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Румас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Румас
Сцяг9-ы Прэм’ер-міністр Беларусі
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Пераемнік Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 снежня 2010 — 31 ліпеня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк»
22 верасня 2005 — 28 снежня 2010

Нараджэнне 1 снежня 1969(1969-12-01) (54 гады)
Бацька Мікалай Піліпавіч Румас
Маці Вольга Лявонцеўна Румас
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды Ордэн Дружбы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Мікалаевіч Ру́мас (1 снежня 1969, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (2018—2020). У 2011—2019 гадах старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Нарадзіўся 1 снежня 1969 года ў Гомелі. Бацька — Мікалай Піліпавіч Румас (1947 г.н.), эканаміст, працаваў у фінансавых і кантрольна-рэвізійных органах, з 1976 года — у цэнтральным апараце Міністэрства фінансаў БССР, з 1990 года — першы намеснік Міністра фінансаў. Маці — Вольга Лявонцеўна Румас, эканамістка, працавала выкладчыцай у Мінскім фінансава-эканамічным каледжы[1].

У 1990 годзе скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча па спецыяльнасці «фінансавае забеспячэнне войскаў», у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце міністраў Беларусі па спецыяльнасці «арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасці». Кандыдат эканамічных навук.

Прафесійны банкір. Пачынаў кар’еру яшчэ за савецкім часам. У прыватнасці, працаваў у спецупраўленні пры беларускай канторы Дзяржбанка СССР, якое займалася фінансаваннем Беларускай ваеннай акругі, і даслужыўся да звання капітана. Пазней некаторы час правёў у камерцыйных банках, пакуль не перайшоў у Беларусбанк. 22 верасня 2005 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Сяргея Румаса старшынёй праўлення ААТ «Белаграпрамбанк».

З 22 красавіка 2011 года — старшыня Беларускай федэрацыі футбола.

28 снежня 2010 года прызначы намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за эканамічны блок пытанняў. На гэты час прыпаў моцны валютны і фінансавы крызіс. Румас нярэдка адзначаўся прапановамі ў духу рыначнай эканомікі, але яны рэдка бывалі рэалізаваныя[2].

31 ліпеня 2012 года звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра. Атрымаў прызначэнне на пасаду старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

10 кастрычніка 2017 года ўвайшоў у склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра Беларусі[4]. Паводле шэрагу экспертаў, да атрымання згоды Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне, як таго патрабуюць артыкулы 84 і 106 Канстытуцыі, мог лічыцца толькі выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра[5][6]. Згода Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне была атрымана 5 кастрычніка 2018 г., 105 дэпутатаў галасавалі «за», 1 — «супраць».

Прадстаўляючы 31 кастрычніка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады, Сяргей Румас заявіў, што галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў. У дзесяць топ-задач, як іх акрэсліў Сяргей Румас, уваходзяць развіццё прадпрымальніцкага асяроддзя і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу, апераджаючае развіццё сферы паслуг, фарміраванне ІТ-краіны і маштабная лічбавізацыя ўсёй эканомікі, правядзенне эфектыўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыцы, забеспячэнне ўстойліва нізкага ўзроўню інфляцыі, эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, удасканальванне інвестыцыйнай палітыкі, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і забеспячэнне дастойных умоў жыцця насельніцтва і аплаты працы[7].

На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з Расіяй, у т.л. канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі і расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020). Адбылося «прасяданне» эканомікі праз пандэмію каранавірусу.

У лютым 2023 года Румас трапіў у чорны спіс Украіны[8].

  • Жонка — Жанна Леанідаўна Румас, урач-стаматолаг[9].
  • Мае чацвёра сыноў (Валерый, Максім, Сяргей, Філіп)[9][10].
  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[11].

Зноскі

  • Сяргей Румас назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010