Перайсці да зместу

Сяргей Міхайлавіч Балановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Балановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Балановіч
Нарадзіўся 29 жніўня 1987(1987-08-29)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 171 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Беларусь Хваля (Пінск) 66 (15)
2008—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 171 (21)
2014—2018 Расія Амкар (Перм) 88 (0)
2018—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 59 (7)
2021 Расія Акрон (Тальяці) 12 (0)
2021 Беларусь Слуцк 10 (0)
2022— Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 52 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2012—2018 Беларусь Беларусь 33 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».

У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.

7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[4]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].

У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[6], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].

У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[9]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[10], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[12], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[13]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з «Макслайнам»[14], які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д3 Пінск-900 Беларусь 2 0
2005 Д3 Пінск-900 Беларусь 19 5
2006 Д2 Хваля Беларусь 24 3
2007 Д2 Хваля Беларусь 21 7
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 20 3
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 23 3
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 29 5
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 28 3
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 29 3
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 25 3
2014 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 17 1
2014/15 Д1 Амкар Расія 24 0
2015/16 Д1 Амкар Расія 26 0
2016/17 Д1 Амкар Расія 22 0
2017/18 Д1 Амкар Расія 16 0
2018 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 12 3
2019 Д1 Шахцёр Беларусь 24 3
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 23 1
2020/21 (2) Д2 Акрон Расія 12 0
2021 (2) Д1 Слуцк Беларусь 10 0
2022 Д2 Макслайн Беларусь 24 0
2023 Д2 Макслайн Беларусь 28 0
  1. Sergey Balanovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Balanovich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_balanovich/
  4. Сергей Баланович: "Со стороны минского "Динамо" интерес был, но я решил остаться в "Шахтере" (руск.). football.by (25 лютага 2014). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Сергей Баланович продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 лютага 2014). Праверана 12 лютага 2024.
  6. Баланович переходит в "Амкар" (руск.). football.by (14 жніўня 2014). Праверана 12 лютага 2024.
  7. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Балановичем (руск.). football.by (3 ліпеня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  8. Баланович продлил соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (2 снежня 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  9. Сергей Баланович покинул "Шахтер" (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 12 лютага 2024.
  10. Баланович подписал трехмесячное соглашение с аутсайдером российской ФНЛ (руск.). football.by (24 лютага 2021). Праверана 12 лютага 2024.
  11. Сергей Баланович стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (3 жніўня 2021). Праверана 12 лютага 2024.
  12. Баланович ушел из "Слуцка" (руск.). football.by (29 студзеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  13. Сергей Баланович подписал контракт с "Макслайном" (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  14. Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  15. Сергей Баланович продлил контракт с "Макслайном" (руск.). football.by (4 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.