Тамаш Ваўжэцкі
Тамаш Ваўжэцкі | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
7 сакавіка 1759 |
|||
Смерць |
5 жніўня 1816[1][2] (57 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Ваўжэцкія[d] | |||
Бацька | Аляксандр Тадэвуш Ваўжэцкі[d][3] | |||
Маці | Барбара з Тызенгаўзаў[d] | |||
Жонка | Юзэфа з Пацаў[d][2] | |||
Веравызнанне | рымскі каталік | |||
Аўтограф | ||||
Званне | генерал | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Ігналінскі раён Літвы — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.
Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.
-
Магіла Тамаша Ваўжэцкага ў Відзах
-
Беларуская паштоўка з выявай Тамаша Ваўжэцкага
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 204.
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 300. — 377 с.
- ↑ Złota księga szlachty polskiej. R.4 — С. 413.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іпатава В. Крыніцы народнай памяці / В. Іпатава // Краязнаўчая газета. — 2006. — № 28 (ліпень).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Пракопчык Л. Генерал з Відзаў / Л. Пракопчык // Голас Радзімы. — 1991. — 25 крас.
- Шыдлоўскі К. Паплечнік Тадэвуша Касцюшкі / К. Шыдлоўскі // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 138—143.
- Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тамаш Ваўжэцкі
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1759 годзе
- Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1816 годзе
- Памерлі ў Віленскай губерні
- Пахаваныя ў Браслаўскім раёне
- Ваўжэцкія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1753 годзе
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Удзельнікі паўстання 1794 года
- Падкаморыя ковенскія
- Памерлі ў Браслаўскім раёне
- Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады