Чавускі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чавускі павет
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Магілёўская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Чавусы
Дата ўтварэння 2 красавіка 1777
Дата скасавання 4 мая 1922
Насельніцтва (1897) 88 686
Плошча 1 168 вёрст²
Чавускі павет на карце

Ча́вускі павет (руск.: Чаусский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17771922 гг. Цэнтр — г. Чавусы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад Магілёўскага намесніцтва Вялікага Княства Літоўскага, якое з 1566 года стала часткай Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. З 1589 года ў Магілёўскай воласці. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 па 1777 тэрыторыя адносілася да Магілёўскай правінцыі Расійскай імперыі. У 1777 годзе быў утвораны Чавускі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1796 годзе Магілёўская губерня стала часткай Беларускай губерні, а ў 1801 годзе зноў была выдзелена ў самастойную адзінку.

У красавіку 1919 года павет быў уключаны ў Гомельскую губерню. У маі 1922 года павет быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перададзеная ў Горацкі і Магілёўскі паветы. У цяперашні час адпавядае Чавускаму і Дрыбінскаму раёну Магілёўскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чавускі павет займаў сярэднюю частку Магілёўскай губерні. Плошча паверхні 2168 кв. вёрст. Плошча павета ўзгорыстая, мае скланенне на поўдзень. Глеба пераважна суглінкавая. Аброшваецца сістэмай ракі Проні, прытоку Сажа. Проня працякала ў павеце 60 вёрст і прымала ў сябе р. Басю з Поўна, Галубінай, Аўчосай і Касінкай, Раста з Дублянкай, Плясной і Рудзеяй. Сплаўных і суднаходных рэк няма. Азёр няма, балот няшмат.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Жыхароў у 1900 годзе налічвалася 90 568 чал. (44 969 мужскога і 45 599 жаночага), З іх сяляне складалі 58%, мяшчане — 8%. Праваслаўных 83 479 чалавек, рыма-каталікоў — 1 937 чалавек, астатніх хрысціян — 673 чалавек, іудзеяў — 4 479 чал. Населеных месцаў было 280, у тым ліку 1 горад і 5 мястэчак.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Фабрык і заводаў было 153, з 828 працоўнымі і вытворчасцю на 74 302 р. У павеце была найбольшая колькасць млыноў — 110 і сукнавальняў — 17; па суме вытворчасці першае месца займалі 6 вінакурных заводаў (37 232 р.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]