Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 28 студзеня 1978 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 10 723 340 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Малодшая | Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбіле́йны меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1978 года ў адзначэнне 60-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак Л . Д. Піпетка.
Палажэнне аб медалю
[правіць | правіць зыходнік]Юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
- асобы афіцэрскага саставу, прапаршчыкі, мічманы i ваеннаслужачыя звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1978 года на сапраўднай ваеннай службе ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- былыя чырвонагвардзейцы, ваеннаслужачыя, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Савецкай Радзімы ў радах Узброеных Сіл СССР, партызаны грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.;
- асобы, звольненыя з сапраўднай ваеннай службы ў запас або адстаўку, праслужылі ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР 20 і больш каляндарных гадоў, або ўзнагароджаныя за перыяд праходжання сапраўднай ваеннай службы ордэнамі або медалямі СССР:
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў Узброеных Сіл СССР».
Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 10 723 340 чалавек.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля на фоне накіраваных увысь ляцячых ракет і баявых самалётаў змешчана выява салдата Савецкай Арміі з аўтаматам. Справа ад фігуры салдата на гарызонце мора намаляваная падводная лодка, над якой у два радкі размешчаны даты «1918» і «1978».
На адваротным боку медаля па акружнасці размешчаны надпісы: «Шестьдесят лет» і «Вооружённых Сил СССР», падзеленыя зорачкамі. У цэнтры — выява пяціканцовай зоркі з молатам і плугам пасярэдзіне, накладзенае на скрыжаваныя вінтоўку і шашку.
Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны чырвонай палоскай шырынёй 5 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска залацістага колеру шырынёй 1 мм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 94—95. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 226—227.