Перайсці да зместу

Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 25 красавіка 1975
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 14 259 560
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 36 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Малодшая Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «Тры́ццаць гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1975 года ў адзначэнне 30-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Аўтарамі малюнка медаля былі мастакі В. А. Ермакоў і В. П. Зайцаў (абодва — аверс), а таксама А. Г. Мірашнічэнка (рэверс).

Палажэнне аб медалю

[правіць | правіць зыходнік]
Пасведчанне да медаля «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Юбілейным медалём «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:

Асобам, згаданым у першым пункце, уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, згаданым у другім пункце — з надпісам «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА».

Узнагароджанне юбілейным медалём «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» распаўсюджана на працаўнікоў тылу, удастоеных у гады вайны ордэнаў або медалёў СССР за працоўныя заслугі або ўзнагароджаных медалямі:

Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджана прыблізна 14 259 560 чалавек.

Апісанне медаля

[правіць | правіць зыходнік]
Рэверс медаля

Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» круглы, памерам 36 мм у дыяметры, вырабляецца з латуні.

На адным боку медаля на фоне святочных агнёў салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчана рэльефная выява скульптуры А. В. Вучэціча «Радзіма-Маці» з помніка-ансамбля героям Сталінградскай бітвы. Злева ад скульптуры на лаўровай галіне, апускаючайся ўніз, намаляваныя пяціканцовая зорка і дата «1945—1975».

На адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «ХХХ гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата на стужцы. На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць.

Края медаля абрамлены борцікам. Выявы і надпісы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм, з падоўжнымі чаргуючыміся палоскамі чорнага і аранжавага колераў шырынёй па 3 мм кожная, чырвонай — шырынёй 10 мм, зялёнай і чырвонай — па 3 мм кожная. Краю стужкі акантаваны вузкімі аранжавымі палоскамі.

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 26—27. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 92—93.