Баявыя дзеянні ў Лаосе 1960-1970
| Грамадзянская вайна ў Лаосе | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Другая Індакітайская вайна | |||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
пры падтрымцы |
|||||||||
Баявыя дзеянні ў Лаосе 1962—1975, частка барацьбы за незалежнасць краін Індакітайскага паўвострава ў 1960—1975.
З канца XIX стагоддзя Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х - у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.
Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам.
Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В'етнама і Камбоджы. Па запрашэнню кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху у Лаос прыбылі в'етнамскія дабраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дабіліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.
У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В'етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.
У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в'етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 ЗША пачынаюць неаб'яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В'етнаме. Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.
СССР актывізаваў ваенную дапамогу Лаосу, павялічвае пастаўкі ўзбраенняў, баявой тэхнікі і ваенных матэрыялаў. З 1960 па 1970 там працуе 113 савецкіх саветнікаў і інструктараў. Савецкая авіяцыя ажыццяўляла перавозкі грузаў у інтарэсах арміі Патэт-Лао (у 1961 адзін ваенна-транспартны самалёт быў збіты, загінулі пяць лётчыкаў).
21 лютага 1973 суб'ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.
Літаратура[правіць]
- Kenneth Conboy. The War in Laos 1960–75. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 217, 1998.
