Галерый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гай Галерый Валерый Максіміян
лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus
Гай Галерый Валерый Максіміян
Скульптурная выява галавы Галерыя з парфіру, знойдзенае ў Фелікс Рамуліяна
Рымскі імператар
1 сакавіка 293 — 5 мая 311
Папярэднік: Дыяклетыян і Максіміян Геркулій
Пераемнік: Канстанцін I Вялікі, Ліцыній, Максімін Даза
 
Веравызнанне: Старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне: 250(0250)
Фелікс Ромуліяна
Смерць: 5 мая 311(0311-05-05)
Дарданія(ням.) бел.
Пахаваны: Фесалонікі
Маці: Ромула
Жонка: 1) імя невядома
2) Галерыя Валерыя
Дзеці: 1) сын — Кандыдыян
2) дачка — Валерыя Максіміла(італ.) бел.

Гай Галерый Валерый Максіміян (лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus), больш вядомы як Галерый (каля 250-311) — рымскі імператар у 293-311 гадах.

Галерый быў чалавекам нешляхетнага паходжання з мясцовасці непадалёк ад Сердыкі (сучасная Сафія). Пры імператары Дыяклетыяне служыў старэйшым камандзірам. 1 сакавіка 293 года Дыяклетыян ўсынавіў Галерыя, прызначыўшы яго цэзарам, і выдаў за яго замуж сваю дачку Валерыю. Як суправіцель Галерый атрымаў балканскія правінцыі. У 293-296 гадах ён вёў ваенныя дзеянні на Дунаі супраць сарматаў і готаў, а ў 296-298 гадах ваяваў з персамі ў Арменіі, Сірыі і Месапатаміі. Таксама Галерый актыўна прымаў удзел у арганізаваных Дыяклетыянам грандыёзных ганеннях на хрысціян. У 311 годзе Галерый памёр у Нікамедыі ад раку. У Фесалоніках ён пабудаваў трыўмфальную арку і палац.

Вынікі кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Члены першай тэтрархіі: Дыяклетыян, Максіміян Геркулій, Канстанцый I Хлор і Галерый (парфіравая кампазіцыя «Чатыры тэтрарха», Венецыя)

Пасля смерці Галерыя тэтрархія апынулася ў глыбокім крызісе. Імперыя была падзелена паміж трыма законнымі Аўгустамі — Ліцыніем, Максімінам Дазай і Канстанцінам I, а ў Рыме знаходзіўся чацвёрты Аўгуст — узурпатар Максенцый[1]. Аднак ужо ніхто не спрабаваў аднавіць ранейшую сістэму кіравання. Правінцыі, якія належалі Галерыю, Ліцыній і Максімін падзялілі паміж сабой з мяжой па Басфору[1]. У той жа час Максенцый абвясціў вайну Канстанціну на падставе таго, што той, нібы, забіў яго бацьку Максіміяна[1]. Аднак ніводны з іх не пачаў якіх-небудзь сур'ёзных ваенных дзеянняў. У 311 годзе сфармаваліся два альянсы — у першы ўвайшлі Ліцыній і Канстанцін, а ў другой Максімін і Максенцый[1]. Пасля загадкавай смерці Дыяклетыяна ў 313 годзе Канстанцін аддаў Максіміяна Геркулія праклёну памяці[2]. У 312 годзе паміж Канстанцінам і Максенцыем усёткі пачалася вайна. У выніку бітвы ля Мульвійскага моста Максенцый патануў у Тыбры[3]. Канстанцін і Ліцыній падзялілі імперыю на дзве часткі: Канстанціну дастаўся Захад, а Ліцынію частка Усходу, які не належаў Максіміну.

У 313 годзе Максімін перасек Басфор, але Ліцыній нанёс яму паражэнне пад Адрыянопалем, у выніку чаго Даза быў вымушаны адступіць у Тарс, дзе і сканаў ад хваробы[4]. Ліцыній замацаваў сваё становішча на Усходзе. Але ў 324 годзе паміж ім і Канстанцінам пачалася вайна, у якой перамог Канстанцін. Трыумф Канстанціна адзначыў сабой канец сістэмы, створанай Дыяклетыянам і Галерыем[5].

Зноскі

  1. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named autogenerated1
  2. Timothy David Barnes. The New Empire of Diocletian and Constantine. — Books on Demand, 1993. — р. 41.
  3. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 72.
  4. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 80.
  5. Галерый на сайце imperiumromanum.com

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. William Seston. Dioclétien et la tétrarchie — Éditions De Boccard, 1946.
  2. Jones, A. H. M.; Martindale, J. R.; Morris, J. C. Galerius Valerius Maximianus 9 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I : A.D. 260–395. — P. 574. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
  3. Paul Petit. Histoire générale de l’Empire romain — Éditions du Seuil, 1974. — ISBN 2020026775.
  4. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe — University of Toronto Press, 1978. — ISBN 978-0802063694.
  5. Timothy David Barnes. Constantine and Eusebius — Harvard University Press, 1981. — ISBN 978-0674165311.
  6. Timothy David Barnes. The New Empire of Diocletian and Constantine — Books on Demand, 1993. — ISBN 978-0783722214.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымскія консулы 284—305 гадоў

Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў