Гастыліян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гай Валент Гастыліян Месій Квінт
Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus
Sestertius Hostilian-s2771.jpg
Сестэрцый з выявай Гастыліяна
Рымскі імператар
251
Папярэднік: Дэцый Траян і Герэній Этруск
Пераемнік: Трэбоніян Гал і Валузіян
 
Нараджэнне: пасля 230
Сірмій, Панонія, Рымская імперыя
Смерць: 251({{padleft:251|4|0}})
Рым, Італія, Рымская імперыя
Бацька: Дэцый Траян
Маці: Герэнія Этрусцыла

Гай Валент Гастыліян Месій Квінт (лац.: Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus, нар. пасля 230251) — рымскі імператар у 251 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гастыліян нарадзіўся ў Сірміі (суч. Срэмска-Мітравіца, Сербія) у Ілірыі пасля 230 года. Ён быў малодшым сынам імператара Дэцыя і яго жонкі, Герэніі Этрусцылы. Пасля таго, як яго бацька абвясціў сябе імператарам, Гастыліян заставаўся ў Рыме з маці Герэніяй Этрусцылай як сімвал улады Дэцыя, у той час як бацька з братам вялі войны на межах імперыі. У 251 годзе ён атрымаў тытул «Правадыра моладзі» (лац.: princeps iuventutis).

Пасля гібелі імператараў-суправіцеляў у бітве з готамі і абвяшчэннем легіёнамі Трэбоніяна Гала новым главой дзяржавы ўзнікла пагроза грамадзянскай вайны, што было б пагібельным для імперыі, якая пакутвала ад разнастайных крызісаў. Але неўзабаве малады імператар загінуў падчас эпідэміі чумы ў Рыме, што адкрыла дарогу да ўлады Трэбоніяну Галу з яго сынам Валузіянам. Цікава, што Гастыліян памёр сваёй смерцю, што дастаткова рэдкай з'явай сярод кіраўнікоў Рыма той эпохі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]