Проб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Марк Аўрэлій Проб MARCUS AVRELIUS PROBUS |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 276 — верасень/кастрычнік 282 | |||
| Папярэднік: | Марк Аній Фларыян | ||
| Пераемнік: | Гай Марк Аўрэлій Кар | ||
| Нараджэнне: | 19 жніўня 232 Панонія |
||
| Смерць: | верасень/кастрычнік 282 Панонія |
||
| Бацька: | Далмацый | ||
Проб — Марк Аўрэлій Проб (232, Сірмій — 282): рымскі імператар (276—282).
Быў абвешчаны імператарам войскам, пасля забойства Фларыяна. Завершыў будову рымскіх гарадскіх муроў, пачатую Аўрэліянам. Паспяхова скончыўшы ваенныя паходы, скіраваў салдатаў на «карысную працу»: асушванне балотаў і іншыя сельскагаспадарчыя работы. Гэта выклікала незадавальненне ў войску, і Проб быў забіты.
Быў сынам вайскоўца, і сам быў дасведчаным ваеначальнікам. Сваім ідэалам лічыў імператара Аўрэліяна. Верагодная выява — скульптурны партрэт у Капітолійскім музеі ў Рыме[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)