Марк Сальвій Атон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Сальвій Атон

Марк Сальвій Атон (лац.: Marcus Salvius Otho, 25 красавіка 32 - 16 красавіка 69) — рымскі імператар з 15 студзеня па 16 красавіка 69 года.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Род Салвіяў, да якога належаў Атон, паходзіў з этрускага горада Ферэнта, пазней частка горада Вітэрба. Продкі будучага імператара былі ў асноўным людзі нязначныя, і толькі бацька яго, Луцый Атон, консул 34 года, дзякуючы асаблівай міласці Клаўдзія узвысіўся і зрабіўся шляхетным чалавекам.