Канстанцін Уладзіміравіч Радзаеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Уладзіміравіч Радзаеўскі
руск.: Константин Владимирович Родзаевский
Палітычны дзеяч Рускага Замежжа
Палітычны дзеяч Рускага Замежжа
Генеральны сакратар УФП
26 мая 1931 — 1936
Кіраўнік УФП
1936 — 1943

Нараджэнне 11 жніўня 1907(1907-08-11)
Смерць 30 жніўня 1946(1946-08-30) (39 гадоў)
Бацька Уладзімір Іванавіч Радзаеўскі
Маці Надзея Міхайлаўна Радзаеўская
Жонка 1) Лідзія Георгіеўна Малкова
2) Неоніла Радзаеўская (Ялішава)
Дзеці ад першага шлюбу (1929—1936): двое дзяцей памерлі ў маленстве
ад другога шлюбу (з 1937): Уладзімір (1943 — ?)
Вольга (1938 — ?)
(народжаны ў 1941 годзе сын памёр у маленстве)
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя РФП УФП
Член у
Адукацыя Харбінскі юрыдычны факультэт  (руск.)
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанці́н Уладзі́міравіч Радзае́ўскі (руск.: Константин Владимирович Родзаевский, 11 жніўня 1907, Благавешчанск, Расійская імперыя — 30 жніўня 1946, Масква, РСФСР, СССР) — лідар Усерасійскай фашысцкай партыі (УФП), створанай эмігрантамі ў Маньчжурыі; заснавальнік рускага фашызму, адзін з кіраўнікоў рускіх эмігрантаў у Маньчжурыі.

УФП — найбуйнейшая арганізацыя ў асяроддзі рускай эміграцыі, утвораная на Далёкім Усходзе, дзе жыла вялікая руская абшчына; арганізацыя паўстала ў 1920-я гады і афіцыйна аформілася як Руская фашысцкая партыя (РФП) у маі 1931 года.

Да забароны партыі ў ліпені 1943 года Радзаеўскі заставаўся яе лідарам. У перыяд японскай акупацыі Маньчжурыі займаў пасаду начальніка аддзела ў Бюро па справах расійскіх эмігрантаў у Маньчжурскай імперыі  (руск.). Пад канец кастрычніка 1945 года самахоць вярнуўся ў СССР, дзе быў неадкладна арыштаваны, а праз год асуджаны і расстраляны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Радзаеўскі нарадзіўся 11 жніўня 1907 года ў Благавешчанску, рускі. Яго бацька Уладзімір Іванавіч меў вышэйшую юрыдычную адукацыю і працаваў натарыусам. Маці Надзея Міхайлаўна цалкам прысвяціла сваё жыццё выхаванню дзяцей — Канстанціна, яго малодшага брата Уладзіміра і дзвюх сясцёр, Надзеі і Ніны[1].

Канстанцін скончыў школу; падчас навучання стаў камсамольцам[2].

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Нечакана для родных ён бег з СССР у Маньчжурыю ў 1925 годзе. Акалічнасці яго пераходу праз Амур невядомыя[3]. У 1926 годзе маці Радзаеўскага даведалася, што Канстанцін знаходзіцца ў Харбіне і, атрымаўшы ў савецкіх улад выязную візу, паехала да яго і маліла вярнуцца дадому. Сын быў непахісны, і яна адна вярнулася. Гэта іх сустрэча была апошняй[1]. У 1928 годзе бацька Радзаеўскага і малодшы брат таксама беглі ў Харбін. Надзея Міхайлаўна і яе дочкі Надзея і Ніна пасля гэтага былі арыштаваны АДПУ  (руск.)[4].

У Харбіне Радзаеўскі паступіў на юрыдычны факультэт. Там ён сустрэўся з Георгіем Гінсам  (руск.) і Мікалаем Нікіфаравым  (руск.), якія выкладалі юрыдычныя дысцыпліны. Яны былі нацыяналістамі і антыкамуністамі, якія моцна паўплывалі на развіццё яго палітычных поглядаў[4]. Уступіў у Расійскую фашысцкую арганізацыю (РФА)[3], потым стварыў і ўзначаліў Рускую фашысцкую партыю[5]. У 1928 годзе, перад самым выпускам, ён быў выключаны з інстытута за тое, што ўзначаліў дэманстрацыю, падчас якой з будынка інстытута быў сарваны савецкі сцяг. У 1929 годзе, калі савецкі ўплыў на інстытут часова саслаб з-за канфлікту на КУЧ  (руск.), Радзаеўскі хутка аднавіўся і па сканчэнні ВНУ атрымаў дыплом юрыста[6].

К. У. Радзаеўскі (сядзіць другі злева), Л. П. Уласьеўскі (сядзіць чацвёрты справа), справа ад яго — Акікуса Сюн  (руск.), на бяседзе ў Харбіне па выпадку заснавання БРЭМ. Снежань 1934 года.

Падчас існавання на акупаванай Японіяй тэрыторыі Маньчжурыі марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го (кіт.: 大滿洲帝國 — «Даманьчжоу-дыго» — Вялікая Маньчжурская імперыя) быў прызначаны па пратэкцыі японцаў начальнікам 2-го аддзела (культурна-асветніцкага) Бюро па справах рускіх эмігрантаў у Маньчжурыі (БРЭМ)[7]. У чэрвені 1941 года быў узнагароджаны Знакам Галоўнага бюро БРЭМ «За стараннасць» (1941)[8].

У маі 1943 года Радзаеўскі быў арыштаваны японскай вайсковай жандармерыяй[9]. У японцаў з’явіліся падозранні ў яго сувязях з савецкімі органамі дзяржбяспекі, бо акалічнасці ўцёкаў са СССР праверыць было нельга. Прычыны раптоўнага ўзнікнення падозранняў невядомыя, але Радзаеўскі падпаў пад узмоцненыя допыты. Былі падвергнуты допытам таксама некалькі паплечнікаў Радзаеўскага па Расійскім фашысцкім саюзе (РФС). Мабыць, атрымаўшы тлумачэнні, японцы вызвалілі Радзаеўскага ў чэрвені, і ён вярнуўся да працы ў БРЭМ у якасці начальніка 2-го аддзела[9]. Тым не менш Харбінская вайсковая місія абвясціла 1 ліпеня 1943 года пра ліквідацыю аддзяленняў РФС у Маньчжурыі, Японіі і Кітаі без якіх-небудзь тлумачэнняў. На сходы, уніформу, песні і эмблему РФС была накладзеная строгая забарона[10].

13 жніўня 1945 года з прычыны няўхільнасці акупацыі Маньчжоу-го савецкімі войскамі Радзаеўскі пакінуў Харбін і перабраўся ў Шанхай[11]. Балакшын піша, што яшчэ ў дарозе Радзаеўскі стаў моцна тужыць па пакінутай сям’і: жонцы і дзецям, якіх вельмі любіў[12].

Вяртанне ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец вайны Радзаеўскі вёў перамовы з НКУС пра магчымае вяртанне на Радзіму. Знаходзячыся ў Шанхаі, напісаў артыкул «Тыдзень, што перакаваў душу», у якім апісаў свой душэўны пералом, прызнаў пераемнасць савецкага перыяду ад царскага: у СССР узвялічылі заслугі Міхаіла Кутузава і Аляксандра Суворава, вярнулі ваенную форму, якую насіла царская армія; параўнаў Сталіна як збіральніка Маскоўскіх земляў і аднаўленца велічы Расіі з Іванам Калітай[13][14]. Радзаеўскі напісаў таксама лісты камандуючаму Забайкальскім фронтам маршалу Маліноўскаму (не захаваўся)[14] і Сталіну[15] з адрачэннем ад сваіх поглядаў. У 1974 годзе другая жонка Радзаеўскага Неаніла сцвярджала, што ліст Сталіну — фальшыўка. Такой жа думкі ў 1977 годзе быў і сын Радзаеўскага Уладзімір. У той жа час М. М. Петлін, які ажаніўся з першай жонкай Радзаеўскага, адзначаў, што ў жніўні 1945 года душэўны стан Радзаеўскага быў такі, што ён мог напісаць і не такое[14].

У адказ Радзаеўскі атрымаў абяцанні недатыкальнасці  (руск.) і атрымання новай цікавай працы ў якасці журналіста-агітатара. Радзаеўскі пераехаў з Шанхая ў Пекін і пражыў тры тыдні ў будынку савецкага пасольства[16]. Тым не менш, да апошняга моманту ён сумняваўся, ці трэба вяртацца ў СССР, і ўсё ж вырашыўся ехаць. Адзін з паплечнікаў у апошнюю ноч паспрабаваў адгаварыць Радзаеўскага ад падарожжа і пакінуць будынак пасольства, на што Радзаеўскі адказаў:

Не, дзверы зачыніліся, звароту няма. За мой досвед забегчы наперад і зноў назад можа заплаціць сям’я мая, а я гэтага ніяк не магу дапусціць[17].

25 кастрычніка 1945 года Радзаеўскі выляцеў у СССР з дакументамі лейтэнанта Чырвонай арміі[17]. Пры заездзе ў СССР ён быў арыштаваны і перавезены ў Маскву[18].

Суд і пакаранне смерцю[правіць | правіць зыходнік]

Справу Радзаеўскага з’ядналі ў агульную са справамі такіх белаэмігрантаў, як Р. М. Сямёнаў, генерал Л. П. Уласьеўскі  (руск.), генерал А. П. Бакшэеў  (руск.), І. А. Міхайлаў  (руск.), Л. П. Ахоцін, князь М. А. Ухтомскі  (руск.) і Б. М. Шапуноў  (руск.)[19]. Распачаты 26 жніўня 1946 года суд шырока асвятляўся ў савецкай прэсе[19]. Адкрыў яго старшыня Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР В. В. Ульрых  (руск.)[19]. Радзаеўскага бараніў адвакат Н. П. Бялоў[20]. Падсудным (за выняткам Ухтомскага, якому вінавачанні па 3-ім і 4-ым пунктах не падаваліся) былі пададзены вінавачанні па шасці артыкулам Крымінальнага кодэкса РСФСР  (руск.)[21]: 58-4[комм. 1], 58-6 ч. 1[комм. 2], 58-8[комм. 3], 58-9[комм. 4], 58-10 ч. 2[комм. 5] і 58-11[комм. 6].

Радзаеўскаму ставілася ў віну актыўная антысавецкая дзейнасць пасля ўцёкаў са СССР, у прыватнасці, стварэнне «Рускай фашысцкай арганізацыі» і кіраўніцтва ёю, правядзенне антысавецкай прапаганды сярод белагвардзейцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Маньчжурыі, складанне ўлётак, брашур і кніг антысавецкага ўтрымання і т.п., улучаючы актыўную дзейнасць на міжнароднай арэне са стварэннем аналагічных арганізацый і груп у Маньчжурыі, Кітаі, а таксама ў Еўропе і ЗША. Апроч гэтага, паводле прысуду, ён быў датычны да падрыхтоўкі нападу на СССР супольна з шэрагам японскіх генералаў, арганізацыі і асабістым удзеле ў шэрагу правакацый, што праводзіліся японскай разведкай, як нагода для акупацыі Маньчжурыі; арганізоўваў і рыхтаваў з ліку членаў РФС шпіёнаў і тэрарыстаў, якія выкарыстоўваліся супраць СССР, быў злучаны таксама з германскай разведкай і выкарыстоўваў атрымоўваныя ад немцаў сродкі на антысавецкую працу.

Усе падсудныя прызналі сваю віну. Трыццатага жніўня 1946 года ў 5 гадзін Ульрых пачаў і ў 5 гадзін 30 хвілін скончыў зачытваць прысуд[22]. Радзаеўскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны ў гэты ж дзень у скляпах Лубянкі  (руск.)[23].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне фашысцкай партыі[правіць | правіць зыходнік]

Быўшы членам Расійскай фашысцкай арганізацыі (РФА), Радзаеўскі 26 мая 1931 года стаў Генеральным сакратаром Рускай фашысцкай партыі (РФП), створанай на I з’ездзе рускіх фашыстаў, што праходзіў у Харбіне[24]. У 1934 годзе на II з’ездзе РФП партыя аб’ядналася з Усерасійскай фашысцкай арганізацыі (УФА) А. А. Вансяцкага, Радзаеўскі стаў яе генеральным сакратаром і намеснікам старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК) партыі, а Вансяцкі — старшынём ЦВК[25]. Аб’яднаная партыя атрымала назву Усерасійская фашысцкая партыя (УФП); знакам руху стала свастыка, нароўні з якой выкарыстоўвалася сімволіка Расійскай імперыі. Пасля разрыву з Вансяцкім[26] з-за спрэчкі па яўрэйскім пытанні (Вансяцкі не падзяляў паглядаў Радзаеўскага) і адносін да атамана Р. М. Сямёнава (Вансяцкі не хацеў мець з ім ніякіх адносін, Радзаеўскі жа быў змушаны іх падтрымваць з-за націску японцаў)[27] на III з’ездзе партыі ў ліпені 1935 года быў абраны Кіраўніком УФП[28]. Пазней, пасля пераназвання УФП у Расійскі фашысцкі саюз (РФС) у студзені 1938 года[29] заставаўся Кіраўніком РФС да моманту яго роспуску ў ліпені 1943 года[30].

Радзаеўскі, быўшы перакананым фашыстам, зацятым антысемітам і ваяўнічым антыкамуністам[31], сабраў вакол сябе верных яму асабіста людзей і здолеў з невялікай групы аднадумцаў стварыць самую масавую палітычную партыю рускага замежжа. Колькасць прыхільнікаў Радзаеўскага ў Маньчжурыі складала 200 чалавек у 1931 годзе, 5000 у 1933 годзе[32] і дасягнула ў 1935 годзе, паводле цверджанняў Радзаеўскага, 20 000[33]. Апроч Маньчжурыі, аддзелы партыі існавалі ў многіх краінах Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы, ЗША, Канадзе і Аўстраліі ў месцах жыцця рускіх эмігрантаў[34]. Агульны лік членаў РФС у 1938 годзе быў прыкладна 30 000[35]. Такім чынам, пад кіраўніцтвам Радзаеўскага была створана міжнародная арганізацыя белаэмігрантаў са штаб-кватэрай у Харбіне, якая мела сувязі ў 26 краінах свету і супрацоўнічала са многімі фашыстамі ў свеце, прыкладам, з Арнольдам Лізам  (руск.)[36].

У праграме РФП, складзенай Радзаеўскім і іншым заснавальнікам партыі Яўгенам Караблёвым, сцвярджалася хуткая і немінучая гібель савецкага ладу: бальшавіцкія кіраўнікі адарваны ад народа, што стогне ад гвалтоўнай калектывізацыі, у сувязі з чым ідзе яго абуджэнне, якое перарасце ў нацыянальную рэвалюцыю антыкамуністычнай і антыкапіталістычнай скіраванасці[5].

Як і італьянскія чорнакашульнікі, рускія фашысты насілі чорную ўніформу і чорныя дзягі[37]. Былі створаны даччыныя арганізацыі пры ВФП — Расійскі жаночы фашысцкі рух, Саюз фашысцкай моладзі, Саюз юных фашыстаў — Авангард, Саюз юных фашыстак — Авангард, Саюз фашысцкіх малютак. У кожнай арганізацыі быў свой кіраўнік, аднак агульнае кіраўніцтва ўсімі арганізацыямі ажыццяўляў Радзаеўскі як кіраўнік УФП, і ўсе рашэнні кіраўніцтва арганізацый набывалі моц пасля іх цверджання кіраўніком партыі[38].

Партыя абзавялася друкаванымі выданнямі: з красавіка 1932 года штомесяц выходзіў тэарэтычны часопіс «Нация», а з 3 кастрычніка 1933 года — штодзённая газета «Наш Путь», галоўным рэдактарам якой стаў Радзаеўскі[39].

«Наш путь» канкураваў з дзвюма іншымі рускамоўнымі газетамі Харбіна — праяпонскай «Харбинское время» і «Зарёй», што належала яўрэям. Хоць «Наш путь» па тыражы (4000) так і не змог дагнаць ні «Время» (25 000), ні «Зарю» (10 000), пра газету шмат гаварылі з-за яе асаблівай рэзкасці[40].

22 мая 1935 года Радзаеўскі абвясціў фашысцкую трохгодку. Яе сэнс быў у тым, што нацыянальная рэвалюцыя ў СССР адбудзецца не пазней 1 мая 1938 года, таму ўсе сілы членаў партыі і ўсіх спачувальнікаў павінны быць скіраваны на яе набліжэнне. План дасягнення перамогі складаўся з пяці пунктаў: узмацненне фашысцкай прапаганды, аб’яднанне ўсіх эмігрантаў у Маньчжурыі пад эгідай УФП, цесная супраца з Германіяй і Італіяй, умацаванне сувязей з Японіяй і пранікненне ў СССР для ўсталявання кантактаў з антысталінскімі элементамі[33].

У праграме УФП, зацверджанай на III з’ездзе партыі 3 ліпеня 1935 года, было абвешчана, што паўнапраўнымі грамадзянамі Расіі павінны быць не толькі велікаросы, украінцы і беларусы, але і ўсе іншыя народы Расіі (армяне, грузіны, татары і г.д.), якія ўвайшлі ў склад расійскай нацыі са сваімі землямі. Пры гэтым яўрэі, якія маюць сваю зямлю за межамі Расійскай дзяржавы і, апроч таго, якія з’яўляюцца, на думку партыйных ідэолагаў, вінаватымі ў цяжкіх бедаў рускага народа, павінны ў будучай Расіі прызнавацца за непажаданых замежнікаў[41].

Маньчжоу-го[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўтварэння японскай ваеннай адміністрацыяй на акупаванай Японіяй тэрыторыі Маньчжурыі дзяржавы Маньчжоу-го магчымасці Радзаеўскага і яго партыі ўзраслі. Супраца з японцамі прынесла Радзаеўскаму і яго партыі грошы і заступніцтва, а таксама абяцала пераважнае права на ўладу ў выпадку вайны са СССР[42].

Радзаеўскі некалькі разоў (у 1934 і 1939 гадах) сустракаўся з ваенным міністрам і міністрам адукацыі Японіі генералам Аракі  (руск.), а таксама (у 1939 годзе) з будучым міністрам замежных спраў Японіі Мацуокай  (руск.). Падчас святкавання 2600-х угодкаў стварэння Японскай імперыі Радзаеўскі з групай патужнікаў павіншаваў імператара Хірахіта[43].

У горадзе Маньчжурыя  (руск.), у 3 км ад мяжы са СССР, рускія фашысты ўсталявалі свастыку з неонавых лямпаў[44].

Апроч выступаў з прамовамі на розных сходах і мітынгах, Радзаеўскі займаўся і публіцыстычнай працай. У 1934 годзе пад рэдакцыяй К. У. Радзаеўскага выйшла кніга пытанняў і адказаў «Азбука фашызму», якую перавыдавалі пазней некалькі разоў. У гэтай кнізе было 100 пытанняў і адказаў пра фашызм. Пытанні былі ад «што такое дэмакратыя і ў чым яе хлусня?» да «з чаго складаецца форма УФП?». Пры гэтым на пытанне «што такое нацыя?» быў дадзены адказ, што «гэта духоўнае яднанне людзей на грунце агульнасці гістарычнага лёсу ў мінулым, агульнай нацыянальнай культуры, нацыянальных традыцый і г.д. і імкненні працягваць сваё жыццё ў будучыні». І тут жа крытыкаваўся расавы падыход нацыянал-сацыялізму: «Разуменне нацыі як духоўнага адзінства, аднак, засвоена не ўсімі фашысцкімі рухамі. Некаторыя фашысцкія рухі (прыкладам, нямецкія нацыянал-сацыялісты) прытрымліваюцца расавага разумення нацыі…»[45]. Тым не менш, на пытанне «чаму фашысты ставяцца адмоўна да яўрэйства?» адказ быў наступным: «Яўрэі з’яўляюцца арганічнымі ворагамі любой нацыянальнай дзяржавы», а далей гаварылася пра імкненне яўрэяў падначаліць усе нацыі свайму ўплыву і ўсталяваць сусветнае панаванне. Менавіта таму, гаворыцца пад канец адказу на пытанне, фашысты (за выняткам Італіі, бо там амаль няма яўрэяў) наважна змагаюцца з яўрэйствам[46].

У 1935—1937 гадах Радзаеўскі напісаў дзве часткі кнігі «Крытыка савецкай дзяржавы» з запланаваных трох, кожная была выдадзена ў Шанхаі асобнай кнігай. Асноўная сутнасць гэтай працы бачна з назвы: у ёй крытыкуецца савецкая сістэма (у сэнсе органаў улады) ў цэлым, пяцігодкі  (руск.), калгасы, індустрыялізацыя і, вядома, УКП(б). У 1939 годзе Радзаеўскі апублікаваў кнігу «Рускі шлях», а ў 1942 годзе «Дзяржава Расійскай Нацыі».

У гады Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Падпісанне пакта Молатава — Рыбентропа ў жніўні 1939 года прывяло да масавага выхаду з РФС яе членаў, бо яны перасталі верыць у хуткі крах бальшавіцкага рэжыму ў СССР. У газеце «Нация» 3 верасня 1939 года Радзаеўскі засудзіў пакт і назваў яго фатальнай памылкай, адступам ад змагання з яўрэямі і камуністамі[47]. Тым больш што 1 мая 1938 года, на якое Радзаеўскі прагназаваў «нацыянальную рэвалюцыю» ў СССР, ужо даўно прайшло. Пасля нападу Германіі 22 чэрвеня 1941 года СССР уступіў ва Другую сусветную вайну. 23 чэрвеня Радзаеўскі у газеце «Наш путь» выступіў за пачатак Японіяй ваенных дзеянняў супраць бальшавікоў. Аднак улады Японіі, што падпісалі ў красавіку 1941 года са СССР пакт пра нейтралітэт  (руск.), неадкладна канфіскавалі нумар газеты і абмежавалі дзейнасць РФС[48], а ў ліпені 1943 года і зусім забаранілі[10]. Дзейнасць Радзаеўскага з канца чэрвеня 1941 года і асабліва пасля забароны РФС была засяроджана на прапагандысцкай дзейнасці ў БРЭМ[49].

У 1940 годзе аднавілася супраца К. У. Радзаеўскага і А. А. Вансяцкага, перапыненая пачаткам япона-амерыканскай вайны ў снежні 1941 года[50].

У пачатку вайны ўжо вядомы сваім антысемітызмам Радзаеўскі шмат публікаваўся ў партыйных газетах «Наш путь» і «Нация»; ён выдаў таксама брашуру  (руск.) «Іуда на шкодзе»[51] і манаграфію «Сучасная іўдаізацыя свету, ці Яўрэйскае пытанне ў XX стагоддзі»[52]. Па ўзроўні антысеміцкага напалу гэта праца стаіць у адным шэрагу з газетай «Штурмавік»  (руск.) Юліуса Штрэйхера[53].

Пад канец вайны Радзаеўскі прыйшоў да думкі, што савецкі рэжым на чале з І. В. Сталіным пачаў рабіцца нацыяналістычным. Такая думка склалася з тае прычыны, што ў вышэйшых пластах улады СССР да канца 1930-х — пачатку 1940-х гадоў у выніку праведзеных чышчанняў практычна не засталося «міжнародных ленінцаў», то бок тых членаў партыі бальшавікоў, хто выступаў з ідэямі сусветнай рэвалюцыі  (руск.). Апроч таго, паводле думкі Радзаеўскага, Сталін здолеў вырашыць яўрэйскае пытанне, бо, выдраўшы яўрэя з талмудычнага асяроддзя, савецкае выхаванне ператварыла яго ў мірнага сямейніка савецкіх народаў. Вера Радзаеўскага ў перараджэнне савецкага ладу дазволіла яму пагадзіцца на вяртанне ў СССР[54][15].

Радзаеўскі падкрэсліваў падабенства ідэй фашызму і нацыянал-бальшавізму:

Я выпусціў «Зварот да невядомага правадыра», у якім заклікаў моцныя элементы ўсярэдзіне СССР для выратавання дзяржавы і захаванні мільёнаў рускіх жыццяў, асуджаных на гібель у вайне, высунуць якога-небудзь Камандарма X, «Невядомага правадыра», здольнага зрынуць «яўрэйскую ўладу» і стварыць Новую Расію. Я не заўважаў тады, што такім невядомым правадыром воляю лёсу, свайго генію і мільёнаў працоўных мас рабіўся правадыр народаў таварыш І. В. Сталін[15].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Знешнасць Радзаеўскага была звычайная: яго ўзрост складаў 180 см пры вазе ўсяго толькі 63 кг, што было злучана, мабыць, з дрэнным харчаваннем. Твар у яго быў бледны і худы, з барадой, вочы — блакітныя, пільныя, над высокім ілбом капа цемнарудых валасоў[55].

Нягледзячы на пасрэдную знешнасць, у Радзаеўскім адчувалася прыцягальная сіла. Ён літаральна выпрамяняў энергію. Здавалася, ён жыве ў пастаянным руху — бяжыць, плыве, крочыць, жэстыкулюе. Калі ён быў чымсьці расчулены ці проста ва ўдары, ён кідаўся да піяніна і прымаўся няроўным барытонам спяваць арыю князя Ігара[56].

Радзаеўскі не курыў і практычна не ўжываў спіртныя напоі — мог зрабіць некалькі глыткоў, каб уважыць кампанію[56].

У даследаванні Дж. Стэфана паказваецца, што Радзаеўскі на людзях імкнуўся паводзіць сябе на ўзор Беніта Мусаліні, з поспехам капіюючы жэсты і рыторыку дучэ. Бліскучы дэмагог і жарсны прамоўца, ён быў наіўны і гіпнатызаваў сваімі прамовамі перадусім сябе ж. Нават сыдучы з трыбуны, Радзаеўскі гаварыў у хуткай і адрывістай манеры, з-за чаго самыя дробязныя рэчы гучалі як нешта вельмі важнае. Рашэнне ён прымаў імгненна. Радзаеўскі быў начытаны ў еўрапейскай гісторыі і літаратуры. Галоўнымі слабасцямі Радзаеўскага былі імпульсіўнасць і даверлівасць. Сябры звалі яго непрактычным[56].

Адзін з апошніх членаў РФС, якія дажылі да 2000-х гадоў, В. Е. Гальцоў у 2009 годзе так успамінаў пра Радзаеўскага:

Канстанцін Уладзіміравіч — чалавек рэдкіх здольнасцей. Ён быў высокі, цалкам прывабны. Ён быў бліскучым прамоўцам, ён клікаў людзей на подзвіг, і яны за ім ішлі. Ён у сваіх выступах ніколі не карыстаўся запіскамі (шпаргалкамі)[57].

У савецкай літаратуры Радзаеўскі ацэньваўся вылучна як шпіён, дыверсант і тэрарыст[58][59]. Пры гэтым паказвалася, што ён прызнаўся ў дадзенай дзейнасці падчас судовага выніку. Сапраўды, падчас судовага пасяджэння Радзаеўскі паведаміў суду, што стаў агентам японскай разведкі ў 18 гадоў, адразу пасля ўцёкаў у Маньчжурыю ў 1925 годзе, а таксама кіраваў па заданні японцаў шпіёнскай школай у Харбіне, у якой праходзілі навучанне асобы з ліку белаэмігрантаў. Апроч таго, ён заявіў, што служыў не толькі японцам, але і немцам[60]. У вызначэнні Вярхоўнага Суда РФ 1998 года пра адмову ў рэабілітацыі Радзаеўскага і іншых пакінуты фармулёўкі прысуду 1946 года, што ў тым ліку тычацца супрацы Радзаеўскага з германскай разведкай, аднак Джон Стэфан у сваёй манаграфіі піша, што ў паваеннай заходняй гістарычнай літаратуры Радзаеўскага затаўравалі, як стаўленіка Германіі і Японіі, што праўдзіва толькі збольшага (з Германіяй ён злучаны не быў)[61]. Дж. Стэфан прыводзіць думку Н. Слабодчыкава (былога жыхара Харбіна, а падчас напісання кнігі — дырэктара музея рускай культуры Сан-Францыска), што Радзаеўскі быў ганарыстым, наіўным і дурным чалавекам — але не злачынцам, а таксама словы другой жонкі Радзаеўскага Неанілы, якая назвала ў 1974 годзе памерлага мужа патрыётам[62]. Сам Дж. Стэфан выказваецца пра Радзаеўскага як пра летуценніка-эгаіста, камічнага ў сваім пазёрстве і чуллівага ў сваёй безабароннасці. Пры гэтым ён заўважае, што пры ўсёй камічнасці Радзаеўскага яго прыход да ўлады мог бы прывесці да страшных наступстваў, як не раз было ў гісторыі з падобнымі фігурамі[63].

У сучаснай расійскай літаратуры дзейнасць Радзаеўскага атрымала розныя ацэнкі. Так, С. Куляшоў у пасляслоўі да кнігі «Зорка і свастыка: Бальшавізм і рускі фашызм» заўважыў, што ў працы «Сучасная іўдаізацыя свету, ці Яўрэйскае пытанне ў XX стагоддзі» Радзаеўскі узвялічыў «досвед» італьянскіх і германскіх фашыстаў, што было асабліва цынічна, таму што нацысты ў той момант (1943 год) ужо здзейснілі мноства злачынстваў у акупаванай Расіі[64]. Н. Е. Аблова ахарактарызавала Радзаеўскага як выдатна адукаванага, выдатнага прамоўца, які валодаў несумнеўнымі арганізатарскімі здольнасцямі і згуляў галоўную ролю ў ператварэнні фашысцкай групоўкі ў буйную палітычную партыю[65]. Такую ацэнку падзяляе і В. М. Усаў[66]. Адораным арганізатарам і журналістам Радзаеўскага ахарактарызаваў В. А. Прусакоў  (руск.)[67]. Рускі нацыяналіст А. А. Шырапаеў  (руск.) назваў Радзаеўскага «рускім з будучыні»[68]. Праўда, у пазнейшай працы Шырапаеў напісаў, што Радзаеўскі «„захрас“ на фашызме італьянскага тыпу»[69].

Пасля выхаду ў 2001 годзе складанкі прац Радзаеўскага «Тэстамент рускага фашыста» кніга падпадала пад крытыку. Так, доктар філасофскіх навук З. Эфіраў ахарактарызавала працу як тыповы ўзор фашысцкай літаратуры і выказаў думку, што яна цалкам магчыма стаць дапаможнікам для сучасных неанацыстаў нават нягледзячы на тое, што выйшла з-пад пяра аўтара даўнавата. Гэта адбываецца ад таго, што манаграфія ўтрымвае квінтэсэнцыю фашысцкіх ідэй, цэнтральным стрыжнем якіх з’яўляецца параноідная  (руск.) антысеміцкая міфалогія. Праца ўяўляе сабою сумесь розных кірункаў фашызму, італьянскага і нямецкага, з дадаткам праваслаўя і асаблівым паглядам фашызму на гісторыю і палітычную сітуацыю першай паловы XX стагоддзя, але ў той жа час гэта не простая кампіляцыя, не другасная праца, яна мае аспект спецыфічнай рускай праблематыкі[70]. У той жа час публіцыст газеты «Завтра  (руск.)» Д. Садоў лічыць, што, спрабуючы стварыць новы нацыянальны рух, Радзаеўскі і яго таварышы выкарысталі досвед і еўрапейскіх патужнікаў, і Чарнасоценцаў, і нават бальшавікоў. Сабраць з гэтак розных кавалкаў свой арыгінальны стыль, паводле думкі Садова, не атрымалася[71].

У 2001 годзе ў Расіі былі выдадзены «Сучасная іўдаізацыя свету, ці Яўрэйскае пытанне ў XX стагоддзі» і «Азбука фашызму» пад агульнай назвай «Тэстамент рускага фашыста». 11 кастрычніка 2010 года рашэннем Цэнтральнага раённага суда горада Краснаярска кніга была прызнана ў Расійскай Федэрацыі экстрэмісцкім матэрыялам[72][73][74] і была занесена ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў  (руск.) (№ 861).

Радзаеўскі з’яўляецца адным з герояў рамана савецкага пісьменніка Цімафея Чарнова «У тыя дні на Усходзе». Ён парадстаўлены ў творы фанатычным антысаветчыкам і верным патужнікам японцаў, які марыць з іх дапамогай прыйсці да ўлады ў Расіі[75]. Таксама ён дзейная асоба рамана Андрэя Іванова «Харбінскія матылькі»[76]. Апроч таго, згадваецца ў кнізе жанру альтэрнатыўнай гісторыі Аляксандра Аўраменкі і Барыса Арлова «Мы любы жаль пакінем у бою…»[77]. З’яўляецца адным з галоўных герояў спектакля «Харбін-34»[78][79][80].

Перагляд справы[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 1998 года Ваенная калегія Вярхоўнага Суда РФ  (руск.) вынесла вызначэнне № 043/46, у адпаведнасці з якім прысуд Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 30 жніўня 1946 года вызначыла змяніць, скасаваўшы яго ў часткі асуджэння Радзаеўскага К. У., Ахоціна Л. П. і іншых пост. 58-10 ч. 2 КК РСФСР (антысавецкая агітацыя і прапаганда), а крымінальную справу спыніць за адсутнасцю складу злачынства. У астатняй частцы прысуд быў пакінуты без змены[81].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі, браты і сёстры[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Уладзімір Іванавіч Радзаеўскі (гады жыцця невядомыя) працаваў натарыусам. У 1928 годзе бег разам з сынам Уладзімірам з Благавешчанска ў Харбін[82].

Маці Надзея Міхайлаўна Радзаеўская, дзявоцкае прозвішча невядомае (1883, Нерчынск — 1930 ці 13.8.1938) — хатняя гаспадыня. Пасля ўцёкаў мужа і сына Уладзіміра ў 1928 годзе ў Харбін была арыштавана разам з дочкамі і адпраўлена ў Туруханск. Быўшы майстэрскай швачкай, гэтым рамяством зарабляла на жыццё сабе і дочкам. Паводле адных дадзеных, памерла ў 1930 годзе ад тыфа  (руск.)[4], а паводле іншых — была арыштавана і ў 1935 годзе асуджана на 5 гадоў высылкі ў Туруханскі край  (руск.). У лютым 1938 года зноў арыштавана, парасстрэльвана 13 жніўня 1938 года па прысудзе камісіі НКУС і пракурора СССР ад 19 красавіка 1938 года; рэабілітавана  (руск.) 17 лістапада 1989 года пракуратурай Краснаярскага края[83].

Малодшы брат Уладзімір Уладзіміравіч Радзаеўскі (1910, Благавешчанск — ?). У 1928 годзе бег разам з бацькам з Благавешчанска ў Харбін. У 1945 годзе вярнуўся ў СССР, быў ненадоўга арыштаваны (хоць не меў дачынення да УФП). У канцы 1970-х гадоў працаваў на касметычнай фабрыцы і рыхтаваўся да выхаду на пенсію[84][85].

Сёстры Надзея Уладзіміраўна Радзаеўская (19.5.1913, Благавешчанск — ?) і Ніна Уладзіміраўна Радзаеўская (1916, Благавешчанск — ?) пасля ўцёкаў бацькі і брата Уладзіміра ў 1928 годзе ў Харбін былі арыштаваны разам з маці і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Туруханскі край у 1935 годзе. У сакавіку 1938 года абедзве былі зноў арыштаваны і асуджаны Асобай нарадай НКУС СССР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў  (руск.). Вызваліліся ў студзені 1948 гады, рэабілітаваны ў 1957. Далейшы лёс Ніны невядомы, а Надзея выйшла замуж за лекара, які лячыў яе маці ў Туруханску ад сухотаў, і пераехала ў Маскву. У канцы 1970-х гадоў жыла пад Масквой[82][83].

Жонкі і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка — Лідзія Георгіеўна Малкова (гады жыцця невядомыя) (з 1929 па 1936 год). Пазней выйшла замуж за члена УФП Мікалая Мікалаевіча Петліна. Лёс пасля паўторнага замужжа невядомы[86]. Двое дзяцей Радзаеўскага ад шлюбу з Малковай памерлі ў маленстве[87].

Другім шлюбам быў жанаты з 1937 года з Неанілай Радзаеўскай, народжанай Ялішавай (гады жыцця невядомыя). Пасля 13 жніўня 1945 года, калі Радзаеўскі пакінуў Харбін, яна засталася з двума дзецьмі ў горадзе і жыла там да 1952 года. Паколькі вярнула сабе дзявоцкае прозвішча, праблем з савецкай адміністрацыяй не паўстала. У 1952 годзе пераехала з дзецьмі ў Бразілію, а яшчэ праз дзесяць гадоў яны пераехалі ў ЗША ў Сан-Францыска, дзе атрымалі амерыканскае грамадзянства. Толькі ў ЗША Неаніла вырашылася вярнуць сабе прозвішча Радзаеўская. У 1974 годзе пераехала ў Сакрамента, дзе адкрыла рэстаран «Казак»[88].

Ад другога шлюбу Радзаеўскі меў трох дзяцей. Дачка Вольга (1938 — ?) і сын Уладзімір (1943 — ?) пасля 13 жніўня 1945 года, калі Радзаеўскі пакінуў Харбін, засталіся разам з маці ў горадзе і жылі там да 1952 года пад дзявоцкім прозвішчам маці. Жылі з маці у Бразіліі і ЗША. У канцы 1970-х гадоў жылі ў Сан-Францыска[89]. Яшчэ адзін сын Радзаеўскага, народжаны ў 1941 годзе, памёр у маленстве[90].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Азбука фашизма / Сост. Г. В. Тараданов, при участ. В. В. Кибардина, под ред. и с доп. К. В. Родзаевского. — Харбин: Наш путь, 1935. — 110 с. Архівавана 4 сакавіка 2014.
  • Коминтерн и Россия / под общ. ред. К. В. Родзаевского. — Харбин, 1940.
  • Пути экспансии Коминтерна / под общ. ред. К. В. Родзаевского. — Харбин, 1940.
  • Родзаевский К. В. Критика советского государства : в 2 т. — Шанхай: ВФП, 1935—1937.
  • Родзаевский К. В. Тактика Всероссийской Фашистской Партии. — б. м.: Агит. Бюро ВФП, б. г. (каля 1935).
  • Родзаевский К. В. Что делать? Наша Фашистская Трёхлетка — против коммунистических пятилеток. — Харбин: Канцелярия ЦИКа ВФП, 1935. — 38 с.
  • Родзаевский К. В. За и против Фашистской трёхлетки: Генеральный план ВФП. — Харбин: Наш путь, 1936. — 33 с.
  • Родзаевский К. В. Против ВКП(б) — ВФП!. — Харбин, 1936. — 49 с.
  • Родзаевский К. В. Русскость российского фашизма. — 10.07.1938.
  • Родзаевский К. В. Русский путь. — Харбин: Наш путь, 1939. — 93 с.
  • Родзаевский К. В. Государство Российской Нации. — Шанхай, 1942.
  • Родзаевский К. В. Иуда на ущербе. Мир перед освобождением. — М.: Паллада, 1997. — 78 с. Архівавана 4 сакавіка 2014.
  • Родзаевский К. В. Завещание Русского фашиста. — М.: ФЭРИ-В, 2001. — 512 с. — ISBN 5-94138-010-0.р

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі
  1. Оказание каким бы то ни было способом помощи той части международной буржуазии, которая, не признавая равноправия коммунистической системы, приходящей на смену капиталистической системе, стремится к её свержению, а равно находящимися под влиянием или непосредственно организованным этой буржуазией общественным группам и организациям, в осуществлении враждебной против СССР деятельности.
  2. Шпионаж, то есть передача, похищение или собирание с целью передачи сведений, являющихся по своему содержанию специально охраняемой государственной тайной, иностранным государствам, контрреволюционным организациям или частным лицам.
  3. Совершение террористических актов, направленных против представителей советской власти или деятелей революционных и рабочих партий, крестьянских организаций, и участие в выполнении террористических актов, хотя бы и лицами, не принадлежащими к контрреволюционным организациям.
  4. Разрушение или повреждение с контрреволюционной целью взрывом, поджогом или другими целями железной дороги или иных путей сообщений, связи, водопровода, общественных складов и иных сооружений, или государственного и общественного имущества.
  5. Антисоветская агитация и пропаганда.
  6. Всякого рода организационная деятельность, направленная к подготовке или совершению предусмотренных в настоящей главе [имеется в виду глава «Контрреволюционные преступления»] преступлений, а равно участие в организации, образованной для подготовки или совершения одного из преступлений, предусмотренных настоящей главой.
Выкарыстаная літаратура і крыніцы
  1. а б Стефан 1992, с. 69.
  2. Stephan 1978, p. 49.
  3. а б Стефан 1992, с. 71.
  4. а б в Стефан 1992, с. 70.
  5. а б Стефан 1992, с. 76.
  6. Стефан 1992, с. 74—75.
  7. Бобренев, Рязанцев 1993, с. 139.
  8. Харбинское время : газета. — № 152 (3391). — 10.6.1941.
  9. а б Стефан 1992, с. 369.
  10. а б Стефан 1992, с. 368—370.
  11. Балакшин 1959, с. 106.
  12. Балакшин 1959, с. 111.
  13. Балакшин 1959, с. 118—119.
  14. а б в Стефан 1992, с. 400.
  15. а б в Письмо К. В. Родзаевского И. В. Сталину (22.8.1945) // Отеч. история : журнал. — 1992. — № 3. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2016.
  16. Стефан 1992, с. 411.
  17. а б Стефан 1992, с. 414.
  18. Стефан 1992, с. 415.
  19. а б в Стефан 1992, с. 416.
  20. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 22. Л. 442.
  21. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 22. Л. 442—443.
  22. Смирнов 2002, с. 284.
  23. Стефан 1992, с. 419.
  24. Стефан 1992, с. 75—76.
  25. Звезда и свастика 1994, с. 266—267.
  26. Звезда и свастика 1994, с. 267.
  27. Стефан 1992, с. 190.
  28. Стефан 1992, с. 201.
  29. Стефан 1992, с. 216.
  30. Стефан 1992, с. 369—370.
  31. Стефан 1992, с. 73.
  32. Стефан 1992, с. 112.
  33. а б Стефан 1992, с. 227.
  34. Окороков 2002, с. 160—168.
  35. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 10, л.д. 145—206.
  36. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 10, л.д. 187—188.
  37. Звезда и свастика 1994, с. 268.
  38. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 17, л.д. 155—166, 169—171.
  39. Стефан 1992, с. 96.
  40. Стефан 1992, с. 95.
  41. Родзаевский К. В. Программа ВФП // Завещание Русского фашиста. — М.: ФЭРИ-В, 2001. — С. 464. — ISBN 5-94138-010-0.
  42. Стефан 1992, с. 94.
  43. Стефан 1992, с. 182, 238—239.
  44. Стефан 1992, с. 14.
  45. Звезда и свастика 1994, с. 197—198.
  46. Звезда и свастика 1994, с. 212—213.
  47. Стефан 1992, с. 240—241.
  48. Стефан 1992, с. 310.
  49. Стефан 1992, с. 366, 369.
  50. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 3, л.д. 547.
  51. Родзаевский К. В.. Иуда на ущербе(недаступная спасылка). Сайт Велесова слобода. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2014. Праверана 17 снежня 2012.
  52. Родзаевский К. В.. Современная иудаизация мира или еврейский вопрос в XX-м столетии(недаступная спасылка). Сайт Велесова слобода. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2014. Праверана 17 снежня 2012.
  53. Родзаевский К. В. Завещание Русского фашиста. — М.: ФЭРИ-В, 2001. — С. 15. — ISBN 5-94138-010-0.
  54. Стефан 1992, с. 400—403, 437.
  55. Стефан 1992, с. 71—72.
  56. а б в Стефан 1992, с. 72.
  57. Наумов С. В.. Наш старейший читатель (К 95-летию В. Е. Гольцова)(недаступная спасылка). Донские казаки в борьбе с большевиками. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2014. Праверана 10 мая 2014.
  58. Неотвратимое возмездие 1979, с. 131.
  59. Бобренев, Рязанцев 1993, с. 141.
  60. Стефан 1992, с. 417—418.
  61. Стефан 1992, с. 434.
  62. Стефан 1992, с. 435.
  63. Стефан 1992, с. 434—435.
  64. Звезда и свастика 1994, с. 290—291.
  65. Аблова 2004, с. 326.
  66. Усов 2003, с. 200—201.
  67. Широпаев А. А., Пруссаков В. А. Слава России!. — М.: ФНРД  (руск.), 1993. — С. 21.
  68. Широпаев А. А.. Русский из будущего(недаступная спасылка). nationalism.org. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 18 снежня 2012.
  69. Широпаев А. А. Тюрьма народа. Русский взгляд на Россию. — М.: ФЭРИ-В, 2001. — С. 87. — ISBN 5-94138-008-9.
  70. Эфиров С.. Завещание русского фашиста(недаступная спасылка). sem40.ru (10 лютага 2003). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 18 снежня 2012.
  71. Садов Д. Тупик Родзаевского // Завтра : газета. — 25.12.2001. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2011.
  72. По результатам прокурорской проверки книга «Завещание русского фашиста» К. В. Родзаевского, проданная в одном из красноярских магазинов, признана экстремистской(недаступная спасылка). Прокуратура Красноярского края. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 17 снежня 2012.
  73. Книга Родзаевского «Завещание русского фашиста» признана «экстремистским» материалом(недаступная спасылка). Правые новости. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 17 снежня 2012.
  74. Книга лидера Всероссийской фашистской партии признана экстремистской(недаступная спасылка). Информационно-аналитический центр СОВА. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 17 снежня 2012.
  75. Чернов Т. Н. В те дни на Востоке. // Журнал «Байкал», № 3-6, 1981 г.
  76. Иванов А. В. Харбинские мотыльки. — Таллин: Авенариус, 2013. — С. 314. — ISBN 978-9985-834-44-2. Архівавана 3 снежня 2013.
  77. Авраменко А. М., Орлов Б. Л.. Мы всякую жалость оставим в бою…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 31 жніўня 2013.
  78. ХАРБИН—34. Сайт театра «У Никитских ворот». Праверана 20 верасня 2014.
  79. ХАРБИН—34 (Фото). Страница театра «У Никитских ворот». Праверана 22 верасня 2014.
  80. Марк Розовский о премьере ХАРБИН-34 (ВИДЕО). НЭРС ТВ. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  81. Генерал и атаман(недаступная спасылка). ФСБ России. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 17 снежня 2012.
  82. а б Стефан 1992, с. 69—70.
  83. а б Мартиролог(недаступная спасылка). Мемориал, Красноярское отделение. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 снежня 2012.
  84. Стефан 1992, с. 69—70, 429.
  85. Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 14, л.д. 31.
  86. Стефан 1992, с. 360, 400.
  87. Стефан 1992, с. 360.
  88. Стефан 1992, с. 367, 429.
  89. Стефан 1992, с. 367—429.
  90. Стефан 1992, с. 367.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абдулатипов Р. Г.  (руск.). Этнополитология. — СПб.: Питер, 2004. — С. 100-110. — 320 с. — ISBN 5-94723-575-7.
  • Аблова Н. Е. КВЖД и российская эмиграция в Китае. — М.: Русская панорама, 2004. — 432 с. — ISBN 5-93165-119-5.
  • Балакшин П. Финал в Китае. Возникновение, развитие и исчезновение белой эмиграции на Дальнем Востоке. — Сан-Франциско: Сириус, 1959. — Т. 2. — 374 с.
  • Балакшин П. Финал в Китае: возникновение, развитие и исчезновение белой эмиграции на Дальнем Востоке. — М.: Гос. публ. ист. б-ка России, 2013. — Т. 1. — 528 с. — ISBN 978-5-85209-297-7.
  • Балакшин П. Финал в Китае: возникновение, развитие и исчезновение белой эмиграции на Дальнем Востоке. — М.: Гос. публ. ист. б-ка России, 2013. — Т. 2. — 496 с. — ISBN 978-5-85209-298-4.
  • Бобренев В. А., Рязанцев В. Б. Палачи и жертвы. — М.: Воениздат, 1993. — 379 с.
  • Жданов Д. Н. Русские национал-социалисты в Германии (1933—1939 гг.) // Россия и современный мир. — 1998. — В. 3 (20). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021.
  • Звезда и свастика: большевизм и русский фашизм / Общ. ред., сост. и послесл. С. Кулешова. — М.: Терра, 1994. — 320 с. — ISBN 5-85255-589-4.
  • История России. XX век: 1894-1939 / Под. ред. А.Б. Зубова. — М.: Астрель: АСТ, 2011. — С. 990. — 1023 с. — ISBN 978-5-17-059362-0 (АСТ), ISBN 978-5-271-23890-1 (Астрель).
  • Марковчин В. В. Три атамана. — М.: Звонница-МГ, 2003. — 336 с. — ISBN 5-88093-074-2.
  • Неотвратимое возмездие / Под ред. С. С. Максимова и М. Е. Карышева. — М.: Воениздат, 1979. — 294 с.
  • Окороков А. В. Фашизм и русская эмиграция (1920—1945 гг.). — М.: Руссаки, 2002. — 593 с. — ISBN 5-93347063-5.
  • Сидорчик А. Свастика над Харбином. Как борцы с большевизмом стали русскими фашистами // Аргументы и факты. — 26.05.2016.
  • Смирнов А. А. Казачьи атаманы. — М.: Олма-пресс, 2002. — 544 с. — ISBN 5-224-03964-9.
  • Стефан Д. Русские фашисты: Трагедия и фарс в эмиграции, 1925—1945 = The Russian Fascists: Tragedy and Farce in Exile, 1925—1945. — М.: Слово, 1992. — 441 с. — ISBN 5-85050-314-5.
  • Усов В. Н.  (руск.). Последний император Китая Пу И (1906—1967). — М.: Олма-пресс, 2003. — 415 с. — ISBN 5-224-04249-6.
  • Фёдоров И. «Бог, нация, труд» // Аргументы и факты. — 20.06.2012. — № 25 (698).
  • Швыдкой М.  (руск.) Что страшнее? // Российская газета. — 29.05.2013. — № 113 (6089).
  • E. Oberlander. The All-Russian Fascist Party // Journal of Contemporary History. — 1966. — Vol. 1. — P. 158—173.
  • John J. Stephan. The Russian Fascists: Tragedy and Farce in Exile, 1925—1945. — New York: Harper & Row, 1978. — 450 p. — ISBN 0-06-014099-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]