Архан Памук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Архан Памук

Арха́н Паму́к (турэцк.: Orhan Pamuk; нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 у Стамбуле) — сучасны турэцкі пісьменнік-постмадэрніст, лаўрэат шэрагу турэцкіх літаратурных прэмій, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2006). Папулярны як у Турцыі, так і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моў. Пісьменнік не тоіць сваёй грамадзянскай пазіцыі, публічна выказваў свае меркаванні па «балючых пытаннях» (генацыд армян, дыскрымінацыя курдаў), за што турэцкі ўрад скардзіўся на яго ў суд. Але па працэдурных прычынах абвінавачанні былі адхілены (студзень 2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Памук нарадзіўся ў заможнай сям’і, бацька яго быў інжынерам. Ён навучаўся ў амерыканскім коледжы Robert College, які месціцца ў Стамбуле. Па сканчэнні коледжа пад уплывам сям'і паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Стамбула (бацькі жадалі, каб ён стаў інжынерам-будаўніком), аднак праз тры гады ён кінуў гэтую навучальную ўстанову, каб зрабіцца прафесійным пісьменнікам.

У 1977 закончыў інстытут журналістыкі стамбульскага ўніверсітэта. Паміж 1985 і 1988 гадамі ён жыў ЗША, працуючы ў Калумбійскім універсітэце, але пасля вярнуўся ў Турцыю. З 1982 па 2001 год быў жанаты (зараз у разводзе), ёсць дачка. Жыве ў Стамбуле.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх творах Памук спрабуе спалучыць традыцыі еўрапейскай літаратуры і турэцкага прыгожага пісьменства. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка — канфлікт і процістаянне паміж Усходам і Захадам, ісламам і хрысціянствам, традыцыямі і сучаснасцю. Напрыклад, разыходжанні паміж заходніцтвам і ісламізмам у сучаснай Турцыі складаюць галоўную тэму кнігі «Снег» (2002).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Cevdet Bey ve Oğulları» (1982, «Джэўдэт бэй і яго сыны»)
  • «Sessiz Ev» (1983, «Ціхі дом»)
  • «Beyaz Kale» (1985, «Белая цвярдыня»)
  • «Kara Kitap» (1990, «Чорная кніга»)
  • «Yeni Hayat» (1995, «Новае жыццё»)
  • «Benim adım Kırmızı» (1998, «Мяне клічуць Чырвоны»)
  • «Öteki Renkler» (1999, «Іншыя колеры»)
  • «Kar» (2002, «Снег»)
  • «İstanbul: Hatıralar ve Şehir» (2003, «Стамбул: згадкі і горад»)

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Памылка скрыпта