Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1992
Дэкан Георгій Васілевіч Панамароў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 1
theology.bsu.by

Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага універсітэта – структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя

Заснаваны ў 1993 годзе як багаслоўскі факультэт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. У 2006 годзе ўвайшоў у склад Белдзяржуніверсітэта, выпускнікі атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору. Інстытут рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў у галіне праваслаўнага багаслоўя, гісторыі Царквы, сучаснага рэлігіязнаўства для работы ў навукова-даследчых установах, выдавецтвах, СМІ, сацыяльных, грамадскіх і дабрачынных арганізацыях. З 2001 года адчынена магістратура па спецыяльнасці "тэалогія". Выпускнікі працуюць у сістэме вышэйшай і сярэдняй дзяржаўнай адукацыі, у катэхізатарскіх, царкоўнапрыходскіх і нядзельных школах, рэдакцыях царкоўных выданняў. У 2006/2007 навучальным годзе навучалася 92 студэнты і 11 магістрантаў. Цэнтрам духоўнага жыцця Інстытута з'яўляецца дамовая царква ў гонар святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла. Настаяцель яе — кандыдат багаслоўя протаіерэй Сергій Гардун. У Інстытуце дзейнічаюць: студэнцкая рада самакіравання, рада па якасці адукацыі, літаратурна-гістарычны клуб, клуб аматараў царкоўнаславянскай мовы, царкоўны хор і хор Інстытута тэалогіі, дыскусійны багаслоўскі клуб, мастацкая галерэя, нядзельная школа. Рэктар Інстытута — доктар багаслоўя прафесар Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў), Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Адрас: 220030 г. Мінск, праспект Незалежнасці, 24.