Сакулка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сакулка
польск.: Sokółka
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Плошча Тадэвуша Касцюшкі
Плошча Тадэвуша Касцюшкі
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Мэр
Станіслаў Малахвей
Плошча
18,61 км²
Насельніцтва
19 037 чалавек (2004)
Шчыльнасць
1022,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
16-100
TERC
2011084
Афіцыйны сайт
http://www.sokolka.pl (польск.)
Сакулка на карце Польшчы ±
Сакулка (Польшча)
Сакулка
Сакулка (Падляскае ваяводства)
Сакулка

Саку́лка (польск.: Sokółka, традыцыйная беларуская назва — Сако́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.

Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Насельніцтва 22 081 чал. (2009).

Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога 19 (Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[1]. У 1-й палове XVI ст.: тут існаваў вялікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI ст. ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI ст. ў Гарадзенскай эканоміі.

10 студзеня 1609 года Саколка атрымала Магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.

У 2-й палове XVIII ст. Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861: з’явіўся праект гарадскага герба «ў залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом».[2]

У 1921 годзе паводле ўмоў Рыжкага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 19411944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.

Насельніцтва

  • 1867 — 3814 чал.
  • 1878 — 3431 чал. (1648 муж. і 1783 жан.), у тым ліку 411 праваслаўных, 1433 каталікі, 18 евангелістаў, 1543 юдаісты і 26 магаметанаў.[3]
  • 1945 — 4879 чал.[4]
  • 2004 — 19 037 чал.
  • 2009 — 22 081 чал.

Славутасці

  • Гістарычная забудова горада кан. XIX — пач. XX стст.
  • Капліца Св. Пакутніцы П. Кунцэвіч (1900)
  • Касцёл Св. Антонія (1848, 1901—1904)
  • Могілкі яўрэйскія (XVIII ст.), праваслаўныя (даўнія каталіцкія, XIX ст.)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1850—1853)

Страчаная спадчына

  • Сінагога

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Саколка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 390
  2. Саколка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Sokółka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 26
  4. Dorota Biziuk. Sokółka. 400-lecie miasta. — Białystok: BUK, 2009. ISBN 978-83-61128-35-9. — S. 15.

Літаратура

Спасылкі