Краснагорскі раён (Бранская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснагорскі раён
Красногорский район
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Красная Гара
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 16 000
Плошча 1 120 км²
Краснагорскі раён на карце
Часавы пояс UTC +3
Тэлефонны код +7 48346
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краснагорскі раён (руск.: Красногорский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гара.

Геаграфія

Плошча раёна — 1120 км². Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Бесядзь, Віхолка.

Экалогія

Краснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёна — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўключаны ў зону адчужэння. Шматлікія населеныя пункты раёну былі аднесены да зоны адсялення і зоне з правам на адсяленне. Максімальнае разліковае значэнне радыяцыйнага забруджвання — 9,4 мзв/год — адзначана ў пасёлку Забор’і[1].

Гісторыя

Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласць Старадубскага павета. У 1922 годзе ў сувязі з перайменаваннем Паповай Гары ў Красную Гару Паповагорскую воласць перайменавалі ў Краснагорскую. У 1929 годзе, з фарміраваннем раённага падзелу, воласць ліквідавалі, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфарміравалі раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 5 ліпеня 1944 года згодна з указам Прэзідыуму Вярхоўнага савета СССР утварылася Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, уключылі і Краснагорскі раён. У 1963 годзе раён ліквідавалі, але ў 1966 годзе яго аднавілі.

У 2004 годзе ў сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёна (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёна) сабрало подпісы на карысць пераходу тэрыторыі раёна ў склад Беларусі[2].

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне ёсць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка

Транспарт

Маршрут 540 «Красная Гара — Бранск».

Славутасці

  • Гарадзішча ў пасёлку Краснай Гары
  • Курганы радзімічаў у пасёлку Краснай Гары
  • Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюдах
  • Вятрак у вёсцы Марозаўцы
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзведзях
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўцы

Асобы

  • Васіль Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расіі, нарадзіўся 20 мая 1935 года ў вёсцы Рубанах у вялікай сялянскай сям’і

Зноскі

Спасылкі