Сяргей Эдуардавіч Налівайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Эдуардавіч Налівайка
Сцяг Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімір Палуян

Нараджэнне 24 кастрычніка 1973(1973-10-24) (50 гадоў)
Адукацыя

Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нарадзіўся ў 1973 годзе, г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

19952003 — працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.

20032005 — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.

20052010 — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Бабруйска.

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах.

З 27 снежня 2014міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]

Зноскі

Спасылкі