Бобрскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бобрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Бобр
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
16 снежня 2009
Дата скасавання 31 сакавіка 1977
Насельніцтва (2009) 1 468
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222040
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Бо́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бобр.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Бобр. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Бабра паніжаны да вёскі. 17 лютага 1941 года Бобр атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сакаловіцкага сельсавета[1]. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шэйкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Віктоліна, Кляновічы, Ліпавец, Мярэцкі Двор, Навасёлкі, Сінічанка, Стаі, Туманова і Шацькі)[2]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Акцябрскага селсьавета перададзены 10 населеных пунктаў (Журавы, Кутавец, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[3]. 31 сакавіка 1977 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бобрскага пассавета (31 населены пункт: вёскі Альшанікі, Баравец, Віктоліна, Восава, Вялікі Лес, Дворышча, Доўгае, Еленка, Забалоцкае, Замкі, Кляновічы, Колас, Красноўка, Куты, Ліпавец, Ліцвінка, Мачулішча, Мярэцкі Двор, Навасёлкі, Навесы, Падсосенка, Пліса, Сакалавічы, Сінічанка, Скакоўка, Стаі, Стары Бобр, Туманова, Чарняўка, Шацькі і Ярашоўка) і ў склад Абчугскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Журавы, Калыбанава, Кастрычнік, Кутавец, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[4].

13 сакавіка 2008 года цэнтр Бобрскага пассавета перанесены з гарадскога пасёлка Бобр у аграгарадок Замкі[5].

16 снежня 2009 года Бобрскі пассавет рэарганізаваны ў Бобрскі сельсавет[6]. 31 снежня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Бобр[7].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Бобр) — 1468 чалавек[8], з іх 92,4 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9].

Старшыні

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  7. Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 163 О переносе административного центра сельсовета
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  10. Работніца і калгасніца. — 1934. — № 24. — Снежань.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.