Абарона Севастопаля (1941—1942)
Абарона Севастопаля | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 30 кастрычніка 1941 — 4 ліпеня 1942 | ||
Месца | Севастопаль і наваколлі | ||
Вынік | перамога нямецка-румынскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абарона Севастопаля і бітва за Крым — баявыя дзеянні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах горада Севастопаль у 1941—1942 гадах.
Войскі абаронцаў былі прадстаўлены сіламі Чырвонай арміі і Чырвонага флоту: берагавыя броневежавыя батарэі № 30 і № 35; 3 мяжы артылерыйскіх і кулямётных дотаў і дзотаў за 3—17 км ад горада, узмоцненых міннымі палямі і драцянымі загародамі; караблі берагавой абароны, ваенна-паветраныя сілы, СПА, часці Прыморскай арміі. Колькасць удзельнікаў да сярэдзіны лістапада 1941 года дасягнула 55 тыс. чалавек. На Севастопаль рухалася 11-я армія вермахта (уключала румынскі горнастралковы корпус) пад кіраўніцтвам Эрыха фон Манштэйна (60 тыс. чалавек), падтрыманую 4-м авіякорпусам люфтвафэ. У ходзе бітвы сілы абодвух супрацьлеглых бакоў папаўняліся. Да лета 1942 года савецкія войскі мелі 106 тыс. чалавек, германа-румынскія – 166 тыс. чалавек.
Пачаткам бітвы прынята лічыць бой 30 кастрычніка – 2 лістапада 1941 ў раёне Нікалаеўкі (цяпер частка Сімферопаля) Сімферопальскага раёна. Да 10 лістапада Севастопаль быў блакаваны з сушы. Немцы прарвалі перадавы рубеж абароны. Падчас першага штурму 11—21 лістапада галоўны ўдар наносіўся з паўднёвага ўсходу, былі прарваны перадавы і галоўныя рубяжы абароны. Падчас другога штурму 17 снежня 1941 — 1 студзеня 1942 удар наносіўся ўздоўж даліны р. Бельбек. Савецкія войскі былі адціснуты да галоўнага рубяжа абароны, але замацаваліся блізу Мекензіевых Гор дзякуючы папаўненням і распачатай 26 снежня Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, якая адцягнула частку варожых сіл. У студзені 1942 савецкі бок перайшоў у контрнаступленне, пасля чаго наступіла зацішша. Удар падчас трэцяга штурму 7 чэрвеня—1 ліпеня наносіўся з поўначы і паўночнага ўсходу, дапаможны — з паўднёвага ўсходу. У рэшце рэшт немцы авалодалі горадам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. А. Зинько. Севастопольская оборона // Большая российская энциклопедия.