Мацей з Вільні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Фларэнты → Фларэнці (2) using AWB
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Matthias of Trakai.PNG|thumb|Мацей з Вільні]]
[[Выява:Matthias of Trakai.PNG|thumb|Мацей з Вільні]]
'''Маце́й''' ([[лацінская мова|лац.]]: ''Matthias Vilnensis''; {{lang-lt|Motiejus Trakiškis}}; [[беларуская мова|бел.]]: ''Мацей з Вільні''; [[польская мова|пол.]]: ''Maciej''; каля [[1370]] — {{ДС|||1453}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|літоўскі]] каталіцкі святар. Першы [[біскуп жамойцкі]] з 1417 па 1422, пасля, [[Віленская дыяцэзія|біскуп віленскі]] з [[4 мая]] [[1422]] па [[7 мая]] [[1453]].
'''Маце́й''' ({{lang-la|Matthias Vilnensis}}; {{lang-lt|Motiejus Trakiškis}}; {{lang-be|Мацей з Вільні}}; {{lang-pl|Maciej}}; каля {{ДН|||1370}} — {{ДС|||1453}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|Горад Вільнюс}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|літоўскі]] каталіцкі святар. Першы [[біскуп жамойцкі]] з 1417 па 1422, пасля, [[Віленская дыяцэзія|біскуп віленскі]] з [[4 мая]] [[1422]] па [[7 мая]] [[1453]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 18: Радок 18:
{{Жамойцкія біскупы}}
{{Жамойцкія біскупы}}


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 14 стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 14 стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1453 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюсе]]
[[Катэгорыя:Біскупы жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Біскупы жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Біскупы віленскія]]
[[Катэгорыя:Біскупы віленскія]]

Версія ад 20:04, 1 чэрвеня 2016

Мацей з Вільні

Маце́й (лац.: Matthias Vilnensis; літ.: Motiejus Trakiškis; бел.: Мацей з Вільні; польск.: Maciej; каля 1370 — 1453, Вільня) — літоўскі каталіцкі святар. Першы біскуп жамойцкі з 1417 па 1422, пасля, біскуп віленскі з 4 мая 1422 па 7 мая 1453.

Біяграфія

У 1408 годзе Мацей скончыў Карлаў універсітэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Пасля вучыўся ў Сіенскім універсітэце. Служачы дэканам Трокаў, ён удзельнічаў у хрысціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Вялікім князем Мацей быў намінаваны на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 года ў Троках адбываецца яго пасвячэнне.

Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго літвінам. У лютым 1422 года ў Навагрудку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу і князёўну Соф'ю Гальшанскую. Сёлета становіцца біскупам віленскай дыяцэзіі.

Падчас прызначэння на медніцкую кафедру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[1]. Паводле літоўскіх даследчыкаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў літоўскую мову ў касцёле ВКЛ[1]. Тым не менш, веданне жамойцкай гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 года, які патрабаваў, каб казані ў касцёлах Радашковічаў, Маладзечна, Койданава, Слоніма, Ліды, а таксама Трысцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, і іншых гарадоў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[2].

Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Фларэнційскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы і прывілеі літвінаў. Увёў інквізіцыю для змагання з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 года адпяваў вялікага князя Вітаўта.

Зноскі

  1. а б (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 27.
  2. Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33).

Літаратура