Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
шаблон
Радок 1: Радок 1:
'''Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»''' — дзяржаўная ўзнагарода [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
{{пішу||}}'''Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай мяжы́ СССР»''' — дзяржаўная ўзнагарода [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].


Заснаваны [https://ru.wikisource.org/wiki/Указ%20Президиума%20ВС%20СССР%20от%2013.07.1950%20об%20учреждении%20медали%20„За%20отличие%20в%20охране%20государственной%20границы%20СССР“ Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года]. Аўтар малюнка медалі — мастак П. М. Веременко.
Заснаваны [https://ru.wikisource.org/wiki/Указ%20Президиума%20ВС%20СССР%20от%2013.07.1950%20об%20учреждении%20медали%20„За%20отличие%20в%20охране%20государственной%20границы%20СССР“ Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года]. Аўтар малюнка медалі — мастак П. М. Веременко.
Радок 30: Радок 30:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Володин А. Н., Мерлай Н. М.'' Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.

* ''Колесников Г. А., Рожков А. М.'' Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://mondvor.narod.ru/MOhrGran.html Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».] Ордэны і медалі СССР
* [http://mondvor.narod.ru/MOhrGran.html Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».] Ордэны і медалі СССР
* [http://awards-su.com/index/md/granitsa/granitsa.htm Узнагароды СССР]
* [http://awards-su.com/index/md/granitsa/granitsa.htm Узнагароды СССР]
{{Медалі СССР}}
[[Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта]]

Версія ад 14:24, 15 мая 2017

Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай мяжы́ СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года. Аўтар малюнка медалі — мастак П. М. Веременко.

Статут медаля

Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» узнагароджваліся ваеннаслужачыя пагранічных войскаў МДБ, МУС, КДБ СССР і асобы з ліку грамадзянскага насельніцтва:

  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай мяжы СССР;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці мяжы СССР;
  • за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
  • за ўмелую арганізацыю пагранічнай службы і прыкладную працу па ўмацаванні дзяржаўных межаў СССР;
  • за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўных межаў СССР;
  • за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх баявой працы па ахове дзяржаўных межаў СССР.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

У 1966 годзе змянялася апісанне медаля, у 1977 і 1980 палажэнне аб ім.

Медалём маглі ўзнагароджваць паўторна, за новыя подзвігі і адрозненні. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» здзейснена прыкладна 67 520 узнагароджанняў.

Пасля распаду СССР медаль была адноўленая ў якасці ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.

Апісанне

Рэверс медаля

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» да 1966 года вырабляўся з серабра. Пазней з нейзільбера, пасярэбраная, а затым і з медна-нікелевага сплаву. Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медаля намаляваная фігура ўзброенага аўтаматам ППШ салдата, які стаяў на варце каля пагранічнага слупа, на заднім плане — горы.

На адваротным баку медаля надпіс рэльефнымі літарамі «За отличие в охране государственной границы СССР». У ніжняй частцы па акружнасці размешчаны дубовыя галіны, перавітыя стужкай. У верхняй частцы намаляваная выпуклая пяціканцовая зорка, а ў ніжняй — серп і молат.

Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 3 мм кожная.

Літаратура

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.

Спасылкі