aDNaK!
«aDNaK!» | |
---|---|
Гады правядзення | 2010 — цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Тэматыка | Рэклама |
Лэйбл | «Будзьма беларусамі!» |
adnak.by |
«aDNaK!» (ад слова: Аднак) — фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі, які з (7 ліпеня) 2010 года праводзіцца штолета ў Мінску (Беларусь) кампаніяй «Будзьма беларусамі!» (заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына»). З 2011 года ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (пр. газеты «Праўда», д. 11).
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Выканаўца | Твор | Замоўнік |
---|---|---|---|
2010 | Міхаіл Тумеля | Тэлерэклама квасу «Хатні» | Бровар «Сябар» (Бабруйск, Магілёўская вобласць) |
2011 | Агенцтва «АРС Кам’юнікейшнз» | Прадстаўленне «Манета ад Вітаўта» | Белзнешэканамбанк |
2012 | Артур Вакараў (студыя «Адліга») | Плакаты, рэкламныя шчыты і саколкі пад альбом «Грай» | Гурт «Ляпіс Трубяцкі» |
2013 | Вольга Раманюк | Рэклама фарфору «Каралі» | Галіна Яшчанка (вёска Карнюткі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) |
2014 | Таццяна Шварцкопф (кампанія «Аіда Піянер») | Постары «Велікодныя біткі» | Управа дзяржаўнай аўтаінспекцыі (УДАІ) МУС Беларусі |
2015 | Павал Белавус | Вышымайка (вышыванка + майка) | Грамадская арганізацыя «Арт Сядзіба» |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]13 мая 2010 года кампанія «Будзьма беларусамі!», заснаваная 1 кастрычніка 2008 г. Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», абвясціла аб пачатку прыёму беларускамоўнай рэкламы для конкурсу на 1-ым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»[1]. Прыём прац доўжыўся 51 дзень да 3 ліпеня ўключна[2]. Агулам 59 удзельнікаў падалі на конкурс 105 рэкламных прац[3]. 7 ліпеня ў мінскай Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (прасп. Незалежнасці, д. 37а) адбылося ўзнагароджанне пераможцаў[4]. Першае месца заняў мультыплікатар Міхаіл Тумеля з тэлерэкламай квасу «Хатні» для бровара «Сябар» (Бабруйск, Магілёўская вобласць)[5].
15 сакавіка 2011 г. «Adnak!» стаў фестывалем беларускай рэкламы і камунікацыі і пачаў прыём заявак на ўдзел у конкурсе[6]. Прыём прац працягваўся 87 дзён да 10 чэрвеня ўключна. Больш як 100 удзельнікаў падалі 298 заявак на ўдзел[7]. 23 чэрвеня ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (пр. газеты «Праўда», д. 11) правялі ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю[8]. Галоўную ўзнагароду атрымала агенцтва «АРС Кам’юнікейшнз» за прадстаўленне «Манета ад Вітаўта» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь ад імя Белзнешэканамбанка[9].
27 красавіка 2012 г. пачаўся прыём прац на 3-і фестываль AD.NAK!, які доўжыўся да 17 чэрвеня. 110 удзельнікаў падалі на конкурс 330 прац. 5 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (МАЦ) імя Ёханеса Рау ўзнагародзілі пераможцаў. Галоўную ўзнагароду атрымаў Артур Вакараў са студыі «Адліга» за аздабленне плакатаў, рэкламных шчытоў і саколак пад альбом «Грай» гурта «Ляпіс Трубяцкі»[10].
25 красавіка 2013 г. 4-ы фестываль AD.NAK! пачаў прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Да 10 чэрвеня 105 удзельнікаў падалі 314 прац. 27 чэрвеня ў МАЦ імя Ё. Рау прайшло ўзнагароджанне пераможцаў. Вышэйшая ўзнагарода дасталася Галіне Яшчанка (вёска Карнюткі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) за рэкламу фарфору «Каралі»[11].
30 красавіка 2014 года пачалі прымаць заяўкі на 5-ы фестываль AD.NAK!. Да 12 чэрвеня звыш 200 удзельнікаў падалі больш за 400 прац. Галоўную ўзнагароду атрымала Таццяна Шварцкопф з кампаніі «Аіда Піянер» за постары «Велікодныя біткі» для Упраўлення дзяржаўнай аўтаінспекцыі (УДАІ) МУС Беларусі[12].
20 красавіка 2015 г. 6-ы фестываль AD.NAK! пачаў прыём прац, які доўжыўся да 8 чэрвеня. Звыш 150 удзельнікаў падалі больш за 370 заявак на ўдзел у конкурсе. 2 ліпеня галоўную ўзнагароду атрымаў кіраўнік грамадскай арганізацыі «Арт Сядзіба» Павел Белавус за стварэнне вышымайкі (вышыванка + майка)[13].
Зноскі
- ↑ "У Мінску стартаваў Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»". Маркетынг.by. 15 мая 2010. Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Засталося зусім няшмат часу да заканчэння Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»". «Будзьма беларусамі!». 3 ліпеня 2010. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "AD.NAK!". bel.biz. 20 мая 2013. Праверана 24 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ "Першыя шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»". «Будзьма беларусамі!». 5 ліпеня 2010. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Усе пераможцы Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»". Фестываль «Adnak!». 9 ліпеня 2010. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Пачаў працу абноўлены сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!". «Будзьма беларусамі!». 11 красавіка 2011. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксандр Васілеўскі (24 чэрвеня 2011). "Падведзеныя вынікі другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Adnak!»". БелаПАН. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Не паспелі на AD.NAK!? У вас яшчэ ёсць шанец!". Tut.by. 7 чэрвеня 2011. Праверана 24 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ "PR-праект «Манета ад Вітаўта» для ААТ «Белзнешэканамбанк»". Маркетынг.by. 4 жніўня 2011. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Спіс пераможцаў Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!". Маркетынг.by. 4 жніўня 2011. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Ілля Маліноўскі (28 чэрвеня 2011). "У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў фэста AD.NAK". Еўрарадыё. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Жывое відэа: Фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!". Радыё «Свабода». 25 чэрвеня 2014. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ "Гран-пры фестываля «Adnak» атрымала «Вышымайка», праект «Арт-сядзібы»". Еўрарадыё. 3 ліпеня 2015. Праверана 24 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка фестываля «aDNaK!»
- "ADNAK!". «Будзьма беларусамі!». 22 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- "AD.NAK!". Маркетынг.by. 6 ліпеня 2015. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2016.