Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
сцяг
Старшыня Мінскага аблвыканкама
4 ліпеня 2017 — 29 лістапада 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сямён Шапіра
Пераемнік Аляксандр Турчын
 
Адукацыя
Нараджэнне 15 сакавіка 1966(1966-03-15) (53 гады)
 
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

Анато́ль Міха́йлавіч Ісачэ́нка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2019 года).

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 2002—2004 гадах — намеснік, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2004—2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы.

У 20142016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[1].

З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2]. Быў адстаўлены з пасады 29 лістапада 2019 года і неўзабаве прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання, 8 снежня 2019 года быў абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]