Аперацыя «Граніт»
Аперацыя «Граніт» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 1943 | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Грані́т — кодавая назва аперацыі беларускіх партызан у Вялікую Айчынную вайну па вывадзе са строю транспартных ліній нямецкіх акупантаў вясной і летам 1943 года.
План і задачы
[правіць | правіць зыходнік]План аперацыі зацверджаны 21 красавіка 1943 года начальнікам Беларускага штаба партызанскага руху П. З. Калініным. Задача аперацыі — шляхам узгодненых дзеянняў партызан сарваць перавозкі ворага да фронту, нанесці яму максімальныя страты. Для падрыхтоўкі і правядзення аперацыі ў тыл ворага былі накіраваны прадстаўнікі БШПР (афіцэры сувязі, інструктары-мінёры).
Дзеянні і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]З сакавіка пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння партызанам перапраўлялі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку; да 6 чэрвеня 1943 года дастаўлена 555 тон грузаў (тол, міны, аўтаматы, ручныя кулямёты, вінтоўкі, карабіны, процітанкавыя ружжы, патроны, гранаты і іншае).
У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі 66 чыгуначных мастоў, разбурылі 167 кіламетраў чыгуначнага пуці, 619 кіламетраў тэлефона-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 164 нацысцкія гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Да лета 1943 года вывелі са строю амаль усе вузкакалейкі. Гэта прымусіла гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, хуткасць на шэрагу ўчасткаў знізілася да 10—15 км/гадз. Аднак БШПР не мог забяспечыць узрыўчаткай усе партызанскія атрады, таму «Граніт» быў праведзены ў абмежаваным маштабе. Вопыт аперацыі быў выкарыстаны пры планаванні і ажыццяўленні новых больш маштабных аперацый, у тым ліку аперацыі «Рэйкавая вайна».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).