Архірэйская Слабодка
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Miensk%2C_Archirejskaja_S%C5%82abodka._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0_%28A%C5%ADdzieje%C5%AD%2C_1863%29.jpg/220px-Miensk%2C_Archirejskaja_S%C5%82abodka._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0_%28A%C5%ADdzieje%C5%AD%2C_1863%29.jpg)
Архірэ́йская Слабо́дка, Анто́нава — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на зямлі Архірэйскага двара.
На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Miensk%2C_Archirejskaja_Slabodka._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-Miensk%2C_Archirejskaja_Slabodka._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0.jpg)
Зямля належала мінскім архірэям, адсюль назва.
У спісах вуліц Мінска 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Слепня». У раёне вёскі Архірэйская Слабада месцілася Архірэйская Пустыня, дачы мінскі архірэяў[3].
У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская Слабодка (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4][5].
У 1923 годзе савецкія ўлады пераназвалі Архірэйскую Слабодку ў Пуліхаву Слабодку[6].
Старыя адрасы
[правіць | правіць зыходнік]- Архірэйская Слабодка, 4. Епархіяльны свечачны завод. Адкрыты ў 1893 годзе. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў свечкі з белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства размяшчалася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава.[7]
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Пра існаванне прадмесця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзена ў 2006 годзе[8]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога з горада да фальварка архіепіскапа Антонія Зубко[9].
Зноскі
- ↑ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
- ↑ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 550—551
- ↑ Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 669.
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 257
- ↑ Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцам, скверам і мікрараёнам г. Мінска(недаступная спасылка)
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 226
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. Сацукевіч. Прадмесці // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 668—669. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
- Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века(недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.