Магілёўскі заасад
Магілёўскі заасад | |
---|---|
Заснаваны | 2004 |
Знаходзіцца | в. Буйнічы пад Магілёвам |
Каардынаты | 53°51′48″ пн. ш. 30°16′04″ у. д.HGЯO |
Плошча | 124 га |
Вэб-сайт | zoosad.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілёўскі заасад — заапарк у в. Буйнічы пад Магілёвам, размешчаны па адрасе вул. Арлоўскага 1. Заснаваны ў 2004 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў заснаваны ў 2004 годзе пры Магілёўскім прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага пры актыўным удзеле тагачаснага дырэктара каледжу Георгія Мікалаевіча Маліноўскага[1].
Пешаходны маршрут
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчаецца злева ўздоўж Дняпра на плошчы ў 124 га. Па перыметры заасада абсталяваны пешаходны маршрут, маюцца назіральныя пляцоўкі. Наведвальнікі, рухаючыся па агароджанай сцежцы і выходзячы на спецыяльныя назіральныя вышкі, маюць магчымасць назіраць звяроў у звыклых для іх умовах.
Жывёліны
[правіць | правіць зыходнік]Асноўную частку заасада займаюць прасторныя вальеры, у якіх жывуць насельнікі беларускіх лясоў — зубры, алені, дзікі, ласі, казулі, ваўкі, лісы, янотападобныя сабакі і інш[2].
Акрамя таго, у заасадзе жывуць: усурыйскі тыгр, высакародны алень, рысь, авечкі, трусы, качкі, глушэц, сава, няясыць, фазан, каршуны і інш.
Экскурсія па чыгунцы
[правіць | правіць зыходнік]Чыгунка пачала функцыянаваць у заасадзе вясной 2009 года. Цягнік можа развіваць хуткасць да 10 км/г. Працягласць дарогі складае 2 км і дазваляе пазнаёміцца бліжэй з насельнікамі вялікага вальера. У вальеры можна ўбачыць белавежскага зубра, еўрапейскую лань і плямістага аленя.
Падарожнічаючы па чыгунцы, можна назіраць разгалінаваную сістэму каньёнаў, якія ўтварыліся на тэрыторыі заасаду ў ледніковы перыяд. У зоне інтэнсіўнага наведвання заасада частка каньёна ператворана ў штучны вадаём, на якім жывуць прадстаўнікі вадаплаўнай фаўны нашай рэспублікі — качкі і лебедзі.
Этнаграфічная беларуская вёска
[правіць | правіць зыходнік]Да заасаду прымыкае стылізаваная «Этнаграфічная беларуская вёска» — музей пад адкрытым небам. У вёсцы можна наведаць дом каваля, ганчара, азнаёміцца з побытам беларускага народа пачатку ХХ ст. У маёнтку памешчыка размясціліся кафэ і гасцініца, у сялянскіх хатах — майстэрні рамеснікаў і сувенірныя крамы.
Зноскі
- ↑ Умер легендарный основатель могилевского зоосада Георгий Малиновский Архівавана 9 мая 2021. (руск.)
- ↑ Па заасадзе з Георгіем Маліноўскім(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўскі заасад
- Афіцыйны сайт заасада
- Wikimapia.org. Магілёўскі заасад