Вэлком

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Велкам)
Jump to navigation Jump to search
Вэлком
Тып бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 30 ліпеня 1998
Ранейшыя назвы СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь»
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Гельмут Дуз (генеральны дырэктар)
Галіна тэлекамунікацыі
Прадукцыя

Паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, анлайн-тэлебачанне, выраб забаўляльнага

кантэнту, паслугі ICT
Абарот 389,3 млн (2018)[1]
Аперацыйны прыбытак 163,8 млн (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 2862 чал. (на канец 2017 г.)
Матчына кампанія A1 Telekom Austria Group[d]
Сайт velcom.by

Унiтарнае прадпрыемства «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom™ і PRIVET™) – тэлекамунікацыйная кампанія. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+/DC-HSDPA), з'яўляецца другім па колькасці абанентаў, дамінуючым аператарам сотавай сувязі ў Беларусі. З 2017 таксама падае паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, Бабруйску, Рэчыцы, Светлагорску і Добрушы, а таксама лічбавага тэлебачання IPTV пад брэндам VOKA.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 года пад назвай «Мабільная лічбавая сувязь» і стала першай сотавым аператарам стандарту GSM у Беларусі (першы аператар сотавай сувязі стандарту NMT у Беларусі - БелСел) У красавіку 1999 года сотавая сувязь ад "МЛС" пачала дзейнічаць у Мінску, міжнароднага аэрапорта "Мінск-2" і дарогі ў аэрапорт. Тады ў распараджэнні кампаніі было ўсяго 10 базавых станцый.

У пачатку 2002 года сотавая сувязь ад "МЛС" працавала ў каля 44 населеным пункце і абслугоўвала 120 тысяч абанентаў. У пачатку 2003 - больш за 70 населеных пунктаў (87% гарадскога насельніцтва) былі пакрыты сеткай velcom.

З ліпеня 2003 года ў камерцыйную эксплуатацыю ўведзена тэхналогія GPRS. 27 кастрычніка 2004 года кампанія падключыла мільённага абанента. 30 сакавіка 2006 года кампанія пачала теставую эксплуатацыю сеткі 3G.

Лагатып кампаніі з 1999 па 2008.

У маі 2008 года кампания правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып і назву (з "Мабільная Лічбавая Сувязь" на "Вэлком").

Уладальнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да студзеня 2005 года 69,9% акцый кампаніі належыла кіпрскай фірме Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), беларускай кампаніі «Белтэхэкспарт» — 30%, РУП «Белтэлекаму» — 0,1%. У студзені 2005 года размеркаванне акцый змянілася: SB Telecom валодаў 49%, дзяржава — 30,9%, «Белтэлекам» — 0,1%, «Белтэхэкспарт» — 20%. У красавіку 2007 кіпрская кампанія «SB Telecom» выкупіла 100 % акцый прадпрыемства за $556 мільёнаў.

3 кастрычніка 2007 года аўстрыйская кампанія "Telekom Austria Group" купіла ў «SB Telecom» 70 працэнтаў акцый прадпрыемства за 702 мільёнаў еўра (1 млрд. долараў).

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

На 31 снежня 2018 года паслугамі кампаніі карысталіся больш за 4,87 млн абанентаў. Паслугамі фіксаванага доступа ў Інтэрнэт і ТБ карысталіся 452 тысячы карыстальнікаў. Доля кампаніі на рынку мабільнай сувязі склала 42 %[2]. Зона дзеяння сеткі velcom ахапляе больш 88% тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш 96% насельніцтва Беларусі (100% гарадскіх жыхароў).

Сувязь velcom забяспечваюць 27 223 прыёмаперадатчыкаў, устаноўленых у 1 296 населеных пунктах па ўсёй рэспубліцы, у сетцы працуе 3 078 базавая станцыя, а таксама восем камутатараў: тры ў Мінску і па адным у кожным абласным цэнтры.

Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі velcom заключаны з 382 аператарамі ў 159 краінах свету[3]. Гэта самая вялікая колькасць роўмінгавых партнёраў сярод беларускіх аператараў сотавай сувязі. Колькасць партнераў velcom па GPRS-роўмінгу налічвае 138 аператараў у 60 краінах. Абаненты PRIVET маюць магчымасць карыстацца роўмінгам для ўваходных званкоў у сетках 362 аператараў у 159 краінах свету, а роўмінгам для выходных званкоў у сетках 47 аператараў у 35 краінах свету. velcom размяшчае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 87 офісаў у 32 гарадах Беларусі[4] і 10 цэнтраў для кліентаў фіксаванай сувязі. Дылерская сетка - 645 салонаў у 154 населеных пунктах. "Вэлком" забяспечыла больш за 1100 рабочых месцаў і садзейнічала з'яўленню яшчэ больш чым 3000 вакансій па ўсёй краіне.

2007 2008 2009 2010 2011 2012
Абанентаў, млн (доля на рынку) 3,059 (43,4%[2]) 3,698 (44,8%[2]) 4,102 (42,7%[2]) 4,354 (41,9%[2]) 4,620 (41,1%[2]) 4,800 (43,5%[2])
Пранікненне 71,5% 85,1% 99,4% 109,6% 118,8% 116,6%
2013 2014 2015 2016 2017 2018
Абанентаў, млн (доля на рынку) 4,947 (42,5%[2]) 4,950 (42,4%[2]) 4,956 (42,5%[2]) 4,945 (43,2%[2]) 4,864 (42,5%[2]) 4,873 (42%)
Пранікненне 123,0% 123,3% 123,0% 120,3% 120,5% 122,4%

Нумар абанента velcom[правіць | правіць зыходнік]

  • +375-29-1**-**-**
  • +375-29-3**-**-**
  • +375-29-6**-**-**
  • +375-29-9**-**-**
  • +375-44-4**-**-**
  • +375-44-5**-**-**
  • +375-44-7**-**-**

Грамадскія акцыі[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія velcom пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама з 2015 года распачала сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom». Цягам трох месяцаў больш за 3000 мінскіх школьнікаў сталі ўдзельнікамі акцыі, праект ахапіў 32 агульнаадукацыйныя школы Мінска, а таксама дзве школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У 2016 ініцыятыва ахапіла школы па ўсёй Беларусі. Перад вучнямі пачатковых класаў выступалі вядомыя асобы, у т.л. Уладзімір Ліпскі, Юрый Жыгамонт, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец, Андрусь Такінданг, Аліна Талай і інш.

11 кастрычніка 2017 стартаваў новы этап праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», на гэты раз у фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, для навучэнцаў 7–8 класаў з усёй Беларусі. Удзельнікам прапанавалася запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры, а затым размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся таксама прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі, яны прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]