Вялікі камень Старынкаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі камень Старынкаўскі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусьв. Папялы, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць

Вялікі камень Старынкаўскі — геалагічны помнік прыроды рэспублікансага значэння, знаходзіцца каля в. Папялы Старынкаўскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) у густым забалочаным лесе. Валун з шэрага граніту, вядомы таксама пад назвай «перуноў» камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65 х 1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана лініі захад—паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі.

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся пад зямлю.

Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Пяруну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29.