Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Выдаленне старонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выдаленне старонак — тэхнічнае дзеянне, якое даступна ўдзельнікам з правамі адміністратара. Адміністратары таксама могуць праглядаць выдаленыя версіі і аднаўляць старонкі. Высоўваць старонкі на выдаленне і ўдзельнічаць у адпаведных абмеркаваннях маюць права ўсе ўдзельнікі.

Гэтае правіла ўсталёўвае агульныя прынцыпы і працэдуру выдалення старонак у беларускім раздзеле. Яно мае сілу як датычна артыкулаў, так і старонак іншых прастораў назваў.

Агульныя палажэнні

[правіць зыходнік]

Выдаленымі могуць быць старонкі, якія з’яўляюцца вынікам вандалізму і не маюць папярэдніх версій з карысным зместам, напісаныя нелітаратурнай мовай, а таксама старонкі, якія груба парушаюць правілы Вікіпедыі, напрыклад не адпавядаюць крытэрыям значнасці.

Каб выставіць артыкул да выдалення, трэба зайсці праз закладку правіць у акенца рэдагавання артыкула, у першым радку паставіць {{да выдалення|}}, пажадана пасля рыскі падаць прычыну, згодна з якой прапануецца выдаленне, і націснуць кнопку Запісаць. Артыкулы, пазначаныя шаблонам {{да выдалення}}, трапляюць у адмысловую катэгорыю Артыкулы да выдалення, якую праглядаюць адміністратары і пры неабходнасці выдаляюць змешчаныя туды артыкулы.

Пасля прастаноўкі шаблона варта стварыць адпаведную тэму на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення ў новым раздзеле, названым гэтак жа, як і высунутая на выдаленне старонка. Намінацыі, прастаўленыя шаблонам, але без тэмы на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення, і наадварот узнятыя на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення без прастаноўкі шаблона, могуць быць хутка закрытыя.

Калі некалькі старонак могуць быць высунутыя на выдаленне па аднолькавых прычынах, то рэкамендуецца высунуць і праводзіць абмеркаванне толькі адной са спрэчных старонак, пры гэтым у абмеркаванні пазначыць, што існуюць і іншыя падобныя. У гэтым выпадку вынік абмеркавання можа быць распаўсюджаны на іншыя падобныя старонкі.

Альтэрнатывы

[правіць зыходнік]

Не варта высоўваць старонкі на абмеркаванне Вікіпедыя:Да выдалення ў наступных выпадках:

Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў

[правіць зыходнік]

Абмеркаванне можа доўжыцца адвольны час, пакуль не будзе выпрацаваны кансэнсус, аднак рэкамендуецца трымаць старонку на намінацыі не меней за тыдзень. Старонка Вікіпедыя:Да выдалення не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць і Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Вынік можа быць падведзены любым удзельнікам, калі кансэнсус становіцца зразумелым. У складаных выпадках перад падвядзеннем канчатковага выніку можа быць запісаны папярэдні вынік у падраздзел Папярэдні вынік, які пры адсутнасці супярэчанняў можа быць зроблены канчатковым. Для падвядзення канчатковага выніку абмеркаванне хаваецца ў шаблоны {{закрыта}} і {{канец закрытай секцыі}}, вынік запісваецца пасля апошняга ў асобным падраздзеле Вынік. Разам з падвядзеннем выніку згодна з рашэннем або старонка выдаляецца, або прыбіраецца шаблон {{да выдалення}}. У выпадку, калі вынік на выдаленне падводзіць не адміністратар, ён можа асобна папрасіць выканаць выдаленне адміністратараў.

У выпадку, калі нехта нязгодны з падведзеным вынікам, ён можа папрасіць патлумачыць рашэнне ў падраздзеле Вынік. Калі згоды дасягнуць не ўдалося, пакінутая старонка можа быць высунута на выдаленне наноў, а выдаленая — высунута на аднаўленне.

Абмеркаванне — не месца для распрацоўкі правіл

[правіць зыходнік]

На старонцы Вікіпедыя:Да выдалення вырашаюцца прыватныя пытанні, звязаныя з адной канкрэтнай старонкай. Калі ў выніку абмеркавання высветлілася, што сітуацыя патрабуе агульнага падыходу, то варта прапанаваць і зацвердзіць правіла ці рэкамендацыю згодна з Вікіпедыя:Правілы на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл, і ўжо прынятае правіла выкарыстоўваць у абмеркаванні на выдаленне. Прыняты датычна аднаго артыкула вынік не можа быць аўтаматычна распаўсюджаны на іншыя падобныя выпадкі, калі на тое не было яўнага кансэнсусу.

Альтэрнатыўныя вынікі

[правіць зыходнік]

Акрамя двух асноўных магчымых вынікаў (выдаленне старонкі або пакіданне) магчымыя іншыя:

  • Змест можа быць перанесены ў іншую старонку, зроблена або не зроблена перасылка
  • Старонка можа быць перанесена пад іншую назву або падзелена на некалькі
  • Старонка можа быць перанесена ў іншую прастору назваў, для якой дзейнічаюць іншыя правілы і старонка можа існаваць без выдалення

Як варыянт, старонка можа быць перанесена ў асабістую прастору ўдзельніка, аднак толькі ў выпадку, калі ўдзельнік яўна аб гэтым папросіць ці яўна дасць сваю згоду. Перасылка ў гэтым выпадку не захоўваецца.

Пасля выдалення

[правіць зыходнік]

Выдаленыя старонкі могуць праглядацца і быць адноўленыя адміністратарамі. Калі ўдзельнік зацікаўлены ў праглядзе ці аднаўленні старонкі, ён можа звярнуцца на старонку Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў ці старонку размоў канкрэтнага адміністратара. Старонка можа быць адноўлена ў асабістай прасторы ўдзельніка па яго запыце, каб пасля дапрацоўкі быць вернутай у асноўную прастору. Для запытаў на аднаўленне таксама існуе старонка Вікіпедыя:Аднаўленне выдаленых старонак.

Для прадухілення перапаўнення старонкі Вікіпедыя:Да выдалення старыя абмеркаванні архівуюцца. Архівы ствараюцца па аднаму на год на падстаронку Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне, напрыклад Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2017. Перанос закрытага абмеркавання ў архіў адбываецца перманентна па меры падвядзення вынікаў. Рэкамендуецца пасля падвядзення выніку пратрымаць яго некалькі дзён на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення перад архівацыяй, каб зацікаўленыя маглі азнаёміцца з вынікам і задаць пытанні па выніку.