Горад Краматорск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Краматорск
Краматорськ
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Shkolnaya-B.Sadovaya.JPG
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Глава
Горад з
Плошча
117,1 км²
Вышыня цэнтра
177,3 м
Насельніцтва
166 284 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
626(4)
Паштовыя індэксы
84300-84390
Афіцыйны сайт
Краматорск на карце Украіны
Горад Краматорск (Украіна)
Горад Краматорск

Краматорск (укр.: Краматорськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на р. Казённы Тарэц (прыток р. Северскага Данца). Насельніцтва 208 000 чал. (2016).

З 13 кастрычніка 2014 г. горад абвешчаны абласным цэнтрам Данецкай вобласці, дзе знаходзіцца Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад развіўся з пасёлка пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 г., да сучаснага даволі вялікага горада абласнога значэння, прамысловага цэнтра і транспартнага вузла.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц з'явілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва змянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з археалагічнымі звесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорска і яго бліжэйшых прадмесцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні і майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі неаліту, якія працягвалі існаваць і ў перыяд ранняй медзі. У прадмесцях Краматорску даследавана таксама Курганны магільнік металурга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 г. ўрад Расіі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысяч дзесяцін казацкай зямлі, на якіх было заснавана сяло Пятроўка. Пазней гэтыя землі былі прададзены высакароднаму роду Абаза, пасля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабэлькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую агламерацыю — Краматорск.

24 верасня 2008 г. прыняты сцяг і новы герб горада.

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Захоп сепаратыстамі адмінбудынка ў Краматорску
Звяржэнне помніка В. І. Леніна ў Краматорску (17 красавіка 2015 г.)

12 красавіка 2014 г. выканкам і гараддзел міліцыі былі захоплены сепаратысцкім Народным апалчэннем Данбаса, а пазней горад абвешчаны часткай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (афіцыйна афіцыйна забароненая ў Украіне, і з'яўляецца тэрарыстычнай[1]). 5 ліпеня пад націскам урадавых войск, якія занялі Славянск, сепаратысты пакінулі кантрольна-прапускныя пункты ў Краматорску, пасля чаго горад быў узяты пад кантроль. У кастрычніку 2014 г. у Краматорск пераехала Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.

10 лютага 2015 г. жылыя кварталы горада і аэрадром падвергліся абстрэлу з РСЗА з паўднёва-паўднёва-ўсходняга напрамку. У выніку абстрэлу

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных перапісу 2001 года 31,06% адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87% — рускую, а 1,07% — іншую[2].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2%, рускія — 26,9%, беларусы — 0,7%, а іншыя — 2,2%.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краматорск // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.446

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]