Горад Ліепая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ліепая
лат.: Liepāja
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Liepaja view.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
60.4 км²
Насельніцтва
78 144 [1] чалавек (2016)
Тэлефонны код
(+371) 34
Афіцыйны сайт
http://www.liepaja.lv
(лат.)  (англ.)  (руск.)  (ням.) 
Горад Ліепая (Латвія)
Горад Ліепая

Лі́епая (лат.: Liepāja, па-беларуску: Лібава, па-нямецку: Libau) — горад у Латвіі, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. . Трэці паводле велічыні горад Латвіі і найбольшы ў Курляндыі. Насельніцтва — 75 000 чалавек (2011). Значны незамярзальны порт, вядомы ў Латвіі як «горада, дзе нараджаецца вецер» з-за пастаяннага марскога брызу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ліепая ляжыць на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў паўднёва-заходняй частцы Латвіі, каля самага заходняга пункту краіны. Гандлёвы канал, які злучае Балтыйскае мора з Ліепайскім возерам, падзяляе горада на паўднёвую і паўночную часткі, альбо Стары горад (лат.: Vecliepāja) і Новы горад (лат.: Jaunliepāja) адпаведна. Цэнтр горада знаходзіцца ў паўднёвай частцы якая, хоць завецца старэйшай, болей развітая. Тут размешчаная большасць адміністрацыйных і культурных устаноў, а таксама месцы адпачынку.

На поўначы горад даходзіць да канала Караста (лат.: Karostas kanāls). Аднайменная мясцовасць цяпер увайшла ў склад Ліепаі. Найбліжэйші горад — Гробіня — знаходзіцца за 10 км у кірунку Рыгі. Адлегласці да іншых значных гарадоў: 110 км на поўнач да Клайпеды, 115 км на поўнач да Вэнтспілса, 100 км на ўсход да Салдуса, 200 км на ўсход да Рыгі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ліепая была заснавана як гандлёвая калонія на месцы куршскага рыбацкага паселішча на рацэ Ліве ў 1253 годзе. У XV стагоддзі тут праходзіў гандлёвы шлях з Амстэрдама ў Маскву, але да 1520 года рака стала вельмі плыткай для мараходства, і развіццё Лівы спынілася.

У 1560 г. Готхард Кетлер аддаў Лібаў у арэнду прускаму герцагу Альберту за 50 000 гульдэнаў. Толькі ў 1609 годзе пасля шлюбу Сафіі Гогенцолерн з Вільгельмам Кетлерам тэрыторыя вярнулася да Прускага герцагства.

У 1625 г. горад атрымаў Магдэбургскае права ад князя Фрыдрыха Кетлера Курляндскага (пацверджанае ў 1626 г. каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам Вазам). У 1649 годзе ў «Historia Lettica» ўпершыню згадана назва Ліепая.

У 16971703 гадах быў прарыты канал да мора і пабудаваны порт. У 1701 годзе, у час Вялікай Паўночнай вайны, Ліепая была заваявана Карлам XII, аднак у канцы вайны вярнулася пад уладу Рэчы Паспалітай. У 1710 годзе ад эпідэміі чумы памерла амаль траціна жыхароў.

Разам з усёй Курляндыяй Ліепая ў 1795 г. трапляе ў склад Расіі, дзе ўвайшла ў склад Курляндскай губерні.

У 18611868 быў рэалізаваны праект па рэканструкцыі Лібаўскага порта, пабудаваны маяк і хвалярэзы. У 18771882 гадах выходзіла першая лібаўская латышскамоўная газета. У 1871 годзе адкрыта Лібава-Кашадарская чыгунка, у 1876 — Лібава-Роменская. Горад стаў значным портам Расійскай імперыі, да 1900 года праз яго праходзіла 7 % экспарту.

Па загадзе Аляксандра III вакол Лібавы была пабудавана крэпасць, а ў пачатку XX стагоддзя на паўночнай ускраіне размяшчалася ваенная база. Дзеля ваенных мэтаў быў вырыты асобны порт. Тут пачала дзейнічаць першая ў Расіі трэніравальная каманда па кіраванні падводнымі лодкамі. Усё гэта паўплывала на скачок колькасці жыхароў, якая за 60 гадоў павялічылася ад 10 да 100 тысяч чалавек.

У студзені 1915 годзе Лібаву бамбілі нямецкія дырыжаблі. 7 мая 1915 года яна была занята кайзераўскімі войскамі. Пасля вайны Латвія здабыла незалежнасць, а Лібава на кароткі час стала сталіцай, калі пераходны ўрад Карліса Улманіса пакінуў Рыгу. З 1918 года Лібава перайменаваная ў Ліепаю.

У 1940 годзе Латвія была далучана СССР. У 1941 годзе Ліепая стала адным з першых гарадоў, захопленых з пачаткам аперацыі «Барбароса». Нацысты разам з латышскімі калабарацыяністамі знішчалі яўрэяў, якіх жа вайны тут пражывала каля 7000. Да канца вайны дажылі не больш за 30 з іх. У час вайны была разбурана большасць будынкаў і прадпрыемствы . 9 мая 1945 года Ліепая занята Чырвонай арміяй.

У пасляваенны час Ліепая была закрытым горадам, на ўезд у яго патрабаваўся адмысловы дазвол. Тут дзейнічада марская база Балтыйскага флоту і склад ядзернай зброі. Колькасць персаналу ваенна-марской базы дасягала 26 000 чалавек, у 1967 усе камерцыйныя рэйсы ў порт былі спынены.

У 1977 годзе Ліепая ўзнагароджаная ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за гераічную абарону супраць нацысцкай Германіі ў 1941 годзе. З хуткім ростам насельніцтва была заснаваныя 5 новых мікрараёнаў з стандартнымі панэльнымі жалезабетоннымі павярховікамі.

Пасля вяртання незалежнасці Латвіі порт Ліепаі быў адкрыты зноў, апошнія расійскія ваенныя з'ехалі ў 1994 годзе.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Горад мае два порты, гандлёвы і ваенны (Караста). За савецкім часам Ліепая была важным ваенна-марскім апорным пунктам. Перад Другой сусветнай вайной порт быў для горада варотамі ў свет.

Сёння частка Ліепаі мае характар асобай эканамічнай зоны. Міжнародны аэрапорт Ліепая — адзін з трох міжнародных аэрапортаў Латвіі.

Асноўная прамысловасць — сталевырабнік «Liepājas Metalurgs» і вытворчасць бялізны.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons


  1. «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»