Перайсці да зместу

Рудня (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Рудня)
Горад
Рудня
руск.: Рудня
54°57′00″ пн. ш. 31°04′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Смаленская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1363
Горад з 1926
Вышыня цэнтра 190 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 8 490 чал. (2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216790
Паказаць/схаваць карты
Рудня (Расія)
Рудня
Рудня
Рудня (Смаленская вобласць)
Рудня
Рудня

Рудня (руск.: Рудня) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,58 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1363 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Малая Бярэзіна, за 68 км ад Смаленска, недалёка ад мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Першыя згадкі пра Рудню датуюцца прыкладна 1363 годам. Тады назва паселішча згадваецца як Родня (адноснае прыметнік ад слова род), што азначала «урадлівы, ураджайны» (для параўнання: польск. Rodny з ідэнтычным значэннем). Сучасная назва Рудня ўзнікла пазней пад уплывам тапоніма Рудня: рэкі Рудня з водамі «ржавага» (чырвона-карычневага) колеру і названых па ёй паселішчаў.

Знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пасля 1772 г. адышла да Расійскай імперыі, мястэчка Бабінавіцкага, з 1857 г. — Аршанскага павета Магілёўскай губерні.

Штуршок у развіцці Рудня атрымала ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз населены пункт былі пабудаваныя шаша Віцебск — Смаленск (1856 год) і Рыга-Арлоўская чыгунка (1868 год).

У 1918 годзе Магілёўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак у хуткім часе Руднянская воласць уключана ў Смаленскі павет, які стаў часткай РСФСР. У 1926 годзе Рудня атрымала статус горада, у 1929 г. быў утвораны Руднянскі раён[2].

У перыяд беларусізацыі працаваў Руднянскі белпедтэхнікум, у 1932 г. ён меў 165 навучэнцаў; існавала тры аддзяленні: дашкольнае, падрыхтоўчае і школьное[3].

14 ліпеня 1941 г. Рудня была акупавана нацысцкімі войскамі, вызвалена 8 кастрычніка 1943 г.

Год Колькасць
1931 2 900 [4]
1939 7 347 [5]
1959 8 152 [6]
1970 10 438 [7]
1979 11 019 [8]
1989 11 032 [9]
1992 11 000 [4]
1996 11 000 [4]
Год Колькасць
1998 10 800 [4]
2000 10 700 [4]
2001 10 600 [4]
2002 9 853 [10]
2003 9 900 [4]
2005 9 800 [4]
2006 9 700 [4]
2007 9 600 [4]
Год Колькасць
2008 9 500 [11]
2009 9 420 [12]
2010 9 300 [4]
2011 10 000 [4]
2012 9 954 [13]
2013 9 867 [14]
2014 9 803 [15]
2015 9 652 [16]
Год Колькасць
2016 9 537 [17]
2017 9 484 [18]
2018 9 484 [19]
2019 9 452 [20]
2020 9 463 [21]
2021 8 908 [22]
2024 8 490 [1]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  2. Энциклопедия Смоленской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2024. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. Энциклопедия Смоленской области(недаступная спасылка)
  4. а б в г д е ё ж з і к л Народная энциклопедия «Мой город». Рудня (город)
  5. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  10. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  11. http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
  12. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  13. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  14. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  18. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  19. Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
  20. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  21. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  22. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)