Бліссімволіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Просты прыклад бліссімволікі: чырвоныя сімвалы — «чалавек (мужчына)» і «жанчына», блакітныя — «сын» і «дачка».

Бліссімволіка — інтэрнацыянальная семантычная моўная сістэма, складаецца з некалькіх соцень базавых графічных сімвалаў, здольная замяніць любую натуральную ці штучную мову падчас напісання. Кожны бліс-сімвал адпавядае паняццю; калі іх аб’яднаць разам, бліс-сімвалы ствараюць новыя сімвалы, якія адпавядаюць новым паняццям. Бліссімволіка адрозніваецца ад большасці асноўных сістэм пісьменства тым, што сімвалы ўвогуле не адпавядаюць ніякім гукам, якія выкарыстоўваюцца ў чалавечай размове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар мовы Карл Бліс працаваў з дапамогай сваёй жонкі Клары Бліс. Сістэма была апублікавана двойчы: у 1949 г. і ў 1965 г. пад назвай Семантаграфія. Сістэма была прапанавана для міжнародных зносін, але атрымала толькі нязначную ўвагу. У 1971 годзе яна была выкарыстана для камунікацыі нямых асоб у Канадзе. У 1975 годзе Бліс саступіў правы на выкарыстанне сваёй сімволікі фонду Blissymbolics Communication Foundation, сучасная назва якога — Blissymbolics Communication International. Пасля дыскусій у 1982 годзе дазвол быў пацверджаны, і фонд далей развіваў сістэму.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Гэты прыклад складаецца з чатырох сімвалаў і значыць «я-жадаю-ісці-у кіно».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]