Перайсці да зместу

Кіпрскае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бронзавая таблічка з Ідаліёна з тэкстам, запісаным кіпрскім пісьмом

Кі́прскае пісьмо́ — складовае пісьмо вострава Кіпр у 6—2 ст. да н.э.

Першапачаткова было створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэчаскай мовы каланістаў.

Кіпрскае пісьмо — вытворнае ад кіпра-мінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Мае 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных.

Напрамак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка.

Першыя дэшыфроўкі кіпрскага пісьма былі зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэчаскай мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.

  • Кіпрскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 274.
  • Дьяконов И. М. Кипрское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
  • Павленко Н.А История письма. 2 изд. Мн., 1987.