Копцкае пісьмо
Выгляд
| Копцкае пісьмо | |
|---|---|
|
|
|
| Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
| Мовы | копцкая мова |
| Гісторыя | |
| Месца ўзнікнення | Эліністычны Егіпет |
| Дата стварэння | 200 да н.э. |
| Перыяд | II—XIV стст. |
| Найстаражытны дакумент | найстаражытныя тэксты, блізкія да копцкага пісьма — пераклады Бібліі III стагоддзя н.э.. |
| Паходжанне | грэчаскае пісьмо |
| Роднасныя | старанубійскае пісьмо, лацініца, кірыліца, армянскае пісьмо |
| Уласцівасці | |
| Напрамак пісьма | злева направа[d][1] |
| Знакаў | 31 літара + 1 знак, які мае толькі лікавае значэнне |
| Дыяпазон Юнікода | U+03E2 to U+03EF |
| ISO 15924 | Copt |
Ко́пцкае пісьмо́ — літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на егіпецкую мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва.

Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту.
У аснову копцкага пісьма быў пакладзены грэчаскі алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэчаскія літары і дадатковыя 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіпецкага), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх не было грэчаскіх літар.
З выцясненнем копцкай мовы копцкае пісьмо выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэлігійных тэкстах коптаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Копцкае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 414. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Еланская А. И. Коптское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Копцкае пісьмо