Паўднёвааравійскае пісьмо
Паўднёвааравійскае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантнае |
Мовы | семіцкія паўднёвааравійскія дыялекты, геэз |
Гісторыя | |
Дата стварэння | каля XIII стагоддзе да н.э. |
Перыяд | IX стагоддзе да н.э. - VII стагоддзе н.э. |
Паходжанне | протасінайскае пісьмо |
Роднасныя | Фінікійскае пісьмо |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | бустрафедон |
Знакаў | 29 |
ISO 15924 | Sarb |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвааравійскае пісьмо (муснад — المُسند) — старажытная пісьменнасць, ад якой пайшло сучаснае эфіопскае пісьмо.
Паўднёваарабскае пісьмо аддзялілася ад протаханаанейскага алфавіта не пазней IX стагоддзя да н.э. Яно выкарыстоўвалася для запісаў на старажытных паўднёвааравійскіх мовах у Сабейскім царстве, Катабане, Хадрамаўце, Маіне і Хім'яры, а таксама ранніх формаў геэза ў дааксумскіх княствах.
Адны з першых надпісаў на гэтым алфавіце, якія датуюцца 9 стагоддзем да н.э., былі зроблены ў правінцыі Акеле Гузай у Эрытрэі. Надпісы, знойдзеныя ў Вавілоне і ў Емене, датуюцца 8 стагоддзем да н.э.
Паўднёвааравійскае пісьмо канчаткова склалася да 500 годзе да н.э. і выкарыстоўвалася (уключаючы стара-паўночнаарабскія надпісы на адным з яго варыянтаў) аж да VII стагоддзя н.э., калі было замешчана арабскім алфавітам. У Эфіопіі з яго ўтварыўся алфавіт геэз, які, з дададзенымі ў наступныя стагоддзі дадатковымі сімваламі, выкарыстоўваецца для запісу амхарскай мовы, тыгрынья і тыгрэ, а таксама іншых моў — семіцкіх, кушыцкіх і ніла-сахарскіх.
Курсіўны шрыфт «забур» («паўднёвааравійскі мінускул») выкарыстоўваўся старажытнымі еменцамі для вядзення штодзённых запісаў на драўляных дошчачках. Манументальныя надпісы, падобныя прыведзеным на ілюстрацыях, высякаліся шрыфтам «муснад».
Знакі
[правіць | правіць зыходнік]У паўднёвааравійскім пісьме 29 знакаў, частка з якіх мае адпаведнікаў у іншых алфавітах, у прыватнасці, угарыцкім і фінікійскім:
Эпіграфічны паўднёвааравійскі алфавіт | ||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Знак Транскрыпцыя IPA |
h [h] |
l [l] |
ḥ [ħ] |
m [m] |
q [q] |
w [w] |
s² [ɬ] |
r [r] |
b [b] |
t [t] |
s1 [s] |
k [k] |
n [n] |
ḫ [x] |
s³ [s̪] |
f [f] |
ʾ [ʔ] |
ʿ [ʕ] |
ḍ [ɬʼ] |
g [g] |
d [d] |
ġ [ɣ] |
ṭ [tʼ] |
z [z] |
ḏ [ð] |
y [j] |
ṯ [θ] |
ṣ [tˢʼ] |
ẓ [θʼ] | |||
Іншыя варыянты транскрыпцыі | ś,š | š,s | s,ś |
Па форме літар | ||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Знак Транскрыпцыя IPA |
r [r] |
ʿ [ʕ] |
w [w] |
q [q] |
y [j] |
ṯ [θ] |
ṣ [tˢʼ] |
ẓ [θʼ] |
h [h] |
ḥ [ħ] |
ḫ [x] |
ʾ [ʔ] |
s1 [s] |
k [k] |
ġ [ɣ] |
b [b] |
n [n] |
g [g] |
l [l] |
m [m] |
s² [ɬ] |
s³ [s̪] |
t [t] |
f [f] |
z [z] |
d [d] |
ḏ [ð] |
ḍ [ɬʼ] |
ṭ [tʼ] | |||
Акруглыя | Y | Π | Вертыкальныя | Дыяганальныя | Квадратныя |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвааравійскае пісьмо
- Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Ancient scripts
- Кароткая інфармацыя пра пісьмо Архівавана 16 чэрвеня 2010.
- Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Omniglot