Даніла Вячаслававіч Нячаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Даніла Нячаеў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Даніла Нячаеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1999(1999-10-30) (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 15
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — 2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 2 (0)
2019   Беларусь Ліда 25 (2)
2020 — Беларусь Белшына (Бабруйск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2020.


Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[2].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[3]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро Беларусь 27 4
2018 Д1 Дняпро Беларусь 2 0
2019 Д2 Ліда Беларусь 25 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]