Нанцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нанцкі ўніверсітэт
фр.: Université de Nantes
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Nantes
Міжнародная назва англ.: University of Nantes
Заснаваны 1460
Год рэарганізацыі 1961
Студэнты 37 252[1]
Размяшчэнне Нант
Сайт univ-nantes.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нанцкі ўніверсітэт (фр.: Université de Nantes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нант.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў цяперашнім выглядзе ў 1961 годзе, ён выводзіць свае вытокі з ўніверсітэта герцагства Брэтань, заснаванага ў 1460 годзе ў Нанце герцагам Францыскам II. Сучасная ВНУ мае шэсць кампусаў у Нанце і дадатковыя кампусы ў Сен-Назеры і Ла-Рош-сюр-Ёне.

1 студзеня 2022 года ўніверсітэт мае аб’яднаць пад сваім дахам дадаткова яшчэ і Нанцкую цэнтральную школу, Нанцкую нацыянальную вышэйшую школу архітэктуры, Школу выяўленчых мастацтваў, Інстытут тэхналагічных даследаванняў імя Жуля Верна і Нанцкі ўніверсітэцкі шпіталь.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Медыцынскі факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт навукі і тэхнікі
  • Факультэт права і паліталогіі
  • Факультэт гісторыі, мастацтваў і археалогіі
  • Факультэт гуманітарных навук і мовазнаўства
  • Факультэт моў — Міжнародны моўны цэнтр
  • Факультэт сацыялогіі
  • Факультэт навук і тэхналогій фізічнай актыўнасці і спорту
  • Інстытут геаграфіі і рэгіянальнага планавання
  • Інстытут эканомікі і кіравання
  • Інстытут даследаванняў і навучання французскай мове як замежнай
  • Інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў
  • Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
  • Абсерваторыя навук аб Зямлі і планетах
  • Тэхналагічны інстытут у Нанце
  • Тэхналагічны інстытут у Ла-Рош-сюр-Ён
  • Тэхналагічны інстытут у Сен-Назер
  • Політэхнічная школа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]