Зарачаны (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зарачаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Баламутавічы (да 1964 г.)
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840041
Зарачаны на карце Беларусі ±
Зарачаны (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Зарачаны (Пухавіцкі раён)
Зарачаны (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Зарачаны (Пухавіцкі раён)

Зарача́ны[1] (трансліт.: Zaračany, руск.: Заречаны; да 1964 г. — Баламу́тавічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 42,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36,5 км ад Мінска, 19,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1897 годзе землеўладальнікам 10 дзесяцін зямлі ў Баламутавічах быў праваслаўны селянін Старынкевіч Данііл Фёдаравіч[2].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

30 ліпеня 1964 года вёска Баламутавічы праз «немілагучнасць назвы» была перайменавана ў вёску Зарачаны[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 20 двароў, 115 жыхароў
  • 1870 год — 122 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 65 двароў, 418 жыхароў
  • 1908 год — 75 двароў, 471 жыхар
  • 1960 год — 207 жыхароў
  • 1999 год — 55 жыхароў
  • 2002 год — 27 двароў, 39 жыхароў
  • 2007 год — 14 гаспадарак, 27 жыхароў
  • 2010 год — 25 жыхароў
  • 2012 год — 18 гаспадарак, 16 жыхароў
  • 2019 год — 20 жыхароў

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Уваскрасенская царква
  • Праваслаўная царква, Свята-Уваскрасенскі прыход

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Баламу́тавічы
  2. Памяць 2003, с. 96.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022. Праверана 4 сакавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зарачаны // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Bałamutowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 94. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]