Карл XI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл XI (кароль Швецыі))
Карл XI
Karl XI
Сцяг9-ы кароль Швецыі, Готаў і Вендаў
23 лютага 1660 — 15 красавіка 1697
Каранацыя 28 верасня 1675
Папярэднік Карл X Густаў
Пераемнік Карл XII

Нараджэнне 24 лістапада 1655(1655-11-24)[1][2][…]
Смерць 5 красавіка 1697(1697-04-05)[1][2][…] (41 год)
Месца пахавання
Род Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя
Бацька Карл X Густаў
Маці Гедвіга Элеанора Гольштэйн-Готарпская
Жонка каля Ульрыка Элеанора Дацкая[4]
Дзеці Гедвіга Сафія Шведская, Prince Gustaf of Sweden[d], Prince Ulrik[d], Prince Karl Gustav of Sweden[d], Fredrik[d], Карл XII[5] і Ульрыка Элеанора[5]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць манарх
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл XI (шведск.: Karl XI, 24 лістапада 1655, замак Трэ Крунур, Стакгольм — 15 красавіка 1697, там жа) — кароль Швецыі c 1660 па 1697 (самастойна з 1672), з Пфальц-Цвейбрукенскай дынастыі. Сын Карла X і Гедвігі Элеаноры Гольштэйн-Готарпскай.

Рэгенцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да яго паўналецця краінай кіравалі Магнус Дэлагардзі і рэгенцкі савет; яны паспяшаліся заключыць мір з усімі суседнімі дзяржавамі, з якімі ваяваў Карл X. У 1660 г. быў заключаны мірны дагавор у Аліве паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітая, у якім прынялі ўдзел і Брандэнбург, і імператар: Лівонія была фармальна саступлена Швецыі, і польскі кароль назаўжды адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на шведскі прастол. У Капенгагене быў заключаны мір паміж Швецыяй і Даніяй, у 1661, у Кардысе — паміж Швецыяй і Расіяй. Знешняя палітыка Швецыі падчас рэгенцтва вагалася паміж Францыяй і яе ворагамі — Англіяй і Галандыяй; унутры дзяржава цярпела ад смут і беспарадкаў.

Самастойнае кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Карл быў абвешчаны паўналетнім (1672); рыксдаг, скліканы па гэтым выпадку, пастанавіў працягваць рэдукцыю Карла X. У сілу саюза з Францыяй Швецыя павінна была заняць вайной Брандэнбург; але шведы цярпелі паражэнне за паражэннем, прайгралі бітву пры Фербеліне (1675), страцілі амаль усе свае ўладанні па ўсёй тэрыторыі. У альянс з Брандэнбургам уступіў і Крысціян V Дацкі. Вайну з Даніяй вырашыла бітва пры Лундзе (у снежні 1676), адна з самых кровапралітных у паўночнай гісторыі, якая скончылася поўным паражэннем датчан. Перамога падняла настрой шведаў; замоўклі нараканні і пратэсты, кароль з большай энергіяй мог працягваць вайну. На моры перамагалі датчане, на сушы — шведы. У Памераніі брандэнбургскія войскі занялі Штэтын. Дацкая і брандэнбургская вайна скончыліся ў 1679 годзе, першая — мірам у Лундзе, другая — мірам у Сен-Жэрмен-ан-Ле.

Рэформы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1679 Карл аддаўся ўнутраным рэформам; галоўным яго саветнікам быў Юхан Юленшэрна. У знешніх справах вырашана было трымацца самастойнай палітыкі і таму канчаткова парваць з Францыяй. Мір на поўначы мог быць умацаваны толькі збліжэннем з Даніяй, што і было дасягнута дагаворам аб нейтралітэце для абароны гандлёвых зносін скандынаўскіх народаў і дынастычным саюзам Карла XI і дацкай прынцэсы Ульрыкі Элеаноры Ольдэнбургскай.

Унутры краіны рэдукцыя аслабіла дваранства і арыстакратыю; кароль палічыў магчымым зусім адмяніць усякія дзяржаўныя формы, якія стрымлівалі яго, што і было здзейснена, са згоды рыксдага, у 1680. Кароль мог цяпер склікаць рыксдаг, калі яму было заўгодна. Дзяржаўны савет быў пераназваны ў савет каралеўскі. Неўзабаве ў рукі караля перайшлі рэдукцыя, заканадаўчая ўлада і права накладаць падаткі: саслоўі страцілі сваё ранейшае значэнне. Абмежавана была свабода друку; духавенства распаўсюджвала ў народзе вучэнне пра боскае паходжанне каралеўскай улады. Эканамічны лад дзяржавы дасягнуў дзякуючы рэдукцыі квітнеючага стану. Рэдукцыя дала дзяржаве капітал са штогадовым даходам у 2,5 млн. далераў; яна ж ліквідавала залежнасць сялян ад дваранства.

Маючы ў сваіх руках дастатковыя матэрыяльныя сродкі, Карл прыняўся за рэформу ваеннай справы. Дзяржава была падзелена на вобласці, з якіх кожная была абавязана ўтрымліваць пэўную колькасць коннага войска (шведск.: rusthåll — зямля, з якой утрымліваецца конны салдат). Дзякуючы гэтым рэформам у Швецыі было 38 тыс. чал. пастаяннага войска, у правінцыях — 25 тыс. Была пабудавана новая ваенная гавань — Карлскруна.

У зноў набытых (ад Даніі) правінцыях на поўдні Швецыі (Сконэ, Блекінгэ і Халанд) шведская мова была зроблена мовай царквы і школ, быў адноўлены Лундскі ўніверсітэт, уведзены шведскія законы. Свае балтыйскія ўладанні Карл жадаў таксама цясней звязаць са Швецыяй; але тут рэдукцыя выклікала моцнае нараканне, і супраць караля склалася апазіцыя на чале з Паткулем. Агульнаму дабрабыту каралеўства садзейнічалі ўведзеныя каралём паляпшэння ў горнай справе, у гандлі і прамысловасці. Часты голад у апошнія гады валадарання Карла выклікаў вялікія бедствы ў паўночнай Швецыі, Фінляндыі і остзейскіх правінцыях. У 1686 г. выйшаў новы закон аб царкве, паводле якога духавенства было падпарадкавана дзяржаве і ўведзіліся новы катэхізіс, новы служэбнік і малітоўнік.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці ад Ульрыкі Элеаноры Ольдэнбургскай:

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Karl XI — 1917.
  2. а б Charles XI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 449. Праверана 21 лютага 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).